Са знакам якасці
02.04.2018
—
Разное
|
Чэрвеньскі вытворча-харчовы завод стаў лаўрэатам конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” 2017 года, які праводзіў Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі.
Перамога прадпрыемства адзначана Дыпломам і правам на працягу двух гадоў выкарыстоўваць лагатып конкурсу на таварах, якія названы лепшымі. – Гэтая адметная падзея выклікае пачуццё гонару за калектыў, – гаворыць дырэктар Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода Васіль Лагун (на здымку). – За поспехам – старанная, адказная праца нашых спецыялістаў і кожнага работніка. У мінулыя гады прадпрыемства неаднойчы станавілася лаўрэатам конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”, што сведчыць пра наш грунтоўны падыход да якасці прадукцыі, у аснове вытворчасці якой – выкарыстанне натуральнай сыравіны. Ігар АДАМОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чэрвеньскі вытворча-харчовы завод стаў лаўрэатам конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” 2017 года, які праводзіў Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі. У... |
|