2 апреля – День единения народов Беларуси и России
03.04.2018
—
Разное
|
Як бы не складваліся адносіны паміж палітыкамі, бізнесам, чыноўнікамі, народы Беларусі і Расіі заўсёды будуць роднымі братамі, з адзінай гісторыяй, каранямі і цёплымі суседскімі стасункамі. Напярэдадні дзяржаўнага свята мы запыталіся ва ўшачан, што звязвае іх з суседняй краінай. Протаіерэй Вячаслаў Лобец, благачынны Ушацкага раёна: – Мы праваслаўныя, таму ніякага падзелу паміж расіянамі і беларусамі не раблю. Сваю службу я пачынаў у Пермскай вобласці, у такіх жа невялікіх населеных пунктах, як Ушачы. Тыя ж чулыя людзі, працавітыя і неабыякавыя да чужой бяды. Зусім нядаўна яна здарылася ў Кемерава, і літаральна ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі, у тым ліку і на Ушаччыне, прайшлі памінальныя паніхіды. Мы заўсёды гатовы дапамагчы адзін аднаму, і яскрава гэта праяўляецца ў дні народнага смутку. Вольга Жыткая, настаўніца Ушацкай школы: – Калі я вучылася ў Прыбалтыцы, добра памятаю, што паміж літоўцамі і рускамоўнымі існавалі нацягнутыя адносіны, школьнікі спрачаліся на нацыянальнай глебе. Мой сын вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце, на факультэце, які заканчваў Уладзімір Пуцін, жыў у інтэрнаце, які абавязкова выдзялялі іншаземцам. Зараз працуе юрыстам у адной з кампаній. Пры працаўладкаванні падаваў тыя ж дакументы, што патрабуюць і ад расіян, ніякіх дадатковых экзаменаў. Зручна перасякаць мяжу, адсутнічаюць мігацыйныя карты. Беларусы атрымліваюць у Расіі бясплатную медыцынскую дапамогу пры экстранных выкліках. І яшчэ такая прыемная дробязь: у паўночнай сталіцы, дзе шмат музеяў, кошт для іншаземцаў у паўтара-два разы вышэй, а для беларусаў нароўні з расіянамі. Нацыяналістычнага настрою ў адносінах беларусаў няма і не будзе, так гаворыць сын. Лідзія Сідарэнка, пенсіянерка: – Ужо пяцьдзесят год жыву ў Беларусі, хоць сама руская. Расія – гэта маё дзяцінства, сталенне, юнацтва, замужжа, Брацкая ГЭС. Я аднолькава радуюся поспехам расіян і беларусаў, вельмі перажываю, калі паміж намі паўстаюць нейкія непаразуменні. Аднак паміж народамі іх няма. Мы па-ранейшаму падтрымліваем сувязі з былымі сябрамі. Як было прыемна, калі са мной звязаліся аднакласніца з Томска і калега з Омска, якія ўбачылі ў друку мае расказы. Здзівілася, што ў Расіі чытаюць беларускі часопіс “Сваты на пенсіі”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як бы не складваліся адносіны паміж палітыкамі, бізнесам, чыноўнікамі, народы Беларусі і Расіі заўсёды будуць роднымі братамі, з адзінай гісторыяй, каранямі і...
|
|