В 2019 году в Беларуси пройдёт перепись населения. Подготовительная работа уже началась
03.04.2018
—
Разное
|
Перапіс насельніцтва – адзіны спосаб, які дазваляе атрымліваць поўныя звесткі аб колькасці грамадзян і дамашніх гаспадарак у краіне, а гэта інфармацыя неабходная для дакладнага планавання і дзейнасці розных сфер грамадства. Згодна з “Законам аб перапісе насельніцтва”, праводзіцца гэтая кампанія раз у дзесяць год. Чарговы перапіс пройдзе з 4 па 30 кастрычніка 2019 года. Як расказала нам начальнік аддзела статыстыкі С.П. Ядрэўская, кампанія мае пэўныя новаўвядзенні. Перапісчыкі будуць працаваць на грамадскіх пачатках, пры гэтым па месцы работы захаваецца іх сярэдні дзённы заробак. Даўжэй у гэты раз і тэрмін правядзення перапісу, які складзе 26 дзён. Перапісчыкі ў якасці “працоўнага інвентару” атрымаюць планшэтныя камп’ютары, у якія будуць заносіць інфармацыю. Уключаны ў перапіс “сельскагаспадарчы апытальнік”: грамадзянам прапануюць расказаць пра ўчасткі, што знаходзяцца ў іх карыстанні, насаджэнні, жывёлу, структуру ворыўных зямель. Як звычайна, усе атрыманыя звесткі будуць канфідэнцыяльнымі. Хоць да пачатку перапісу яшчэ далёка, падрыхтоўчая кампанія ўжо распачалася. Леташняй восенню ў Маладзечне быў праведзены пробны перапіс, які дапамог праверыць схему работы, высветліць праблемныя моманты. Адным з іх, прынамсі, з’яўляецца адсутнасць на асобных домаўладаннях адраснай інфармацыі, што, канечне, можа моцна ўскладніць работу перапісчыкаў. Каб ухіліць гэтыя хібы, на месцах праводзяцца агляды адраснай гаспадаркі. Нядаўна выбарачную праверку правёў ушацкі аддзел статыстыкі: са 157 агледжаных дамоў гарпасёлка 33 мелі недахопы па нумарацыі, абазначэнні назваў вуліц і завулкаў. Так, у прыватнасці, няма інфармацыйнага аншлага, пашпарту на доме 1 корпус 3 па Віцебскай, толькі дом №8 можна “апазнаць” на вуліцы Аніса Клопава, шмат недахопаў па нумарацыі на вуліцы Каранеўскага, частка якой не так даўно была далучана да тэрыторыі гарпасёлка. Жыхарам і службам раёна абавязкова трэба навесці парадак у гэтым пытанні. Згодна з правіламі, назва вуліцы ці завулка абавязкова павінна быць размешчана на першым і апошнім яе дамах, а таксама на вуглавых, а вось нумары патрэбны на кожным жылым будынку – і шматкватэрным, і індывідуальным. І не толькі для перапісчыкаў, але і для нармальнай работы адпаведных службаў – газавай, камунальнай, паштовай. Памер шрыфту на дамавых знаках-аншлагах павінен быць такім, каб было магчыма прачытаць інфармацыю з вуліцы. У гарпасёлку пытанне будзе вырашацца з дапамогай УП ЖКГ, а ў сельскай мясцовасці ім зоймуцца сельвыканкамы. Але пажадана, каб і самі грамадзяне там, дзе гэта яшчэ не зроблена, прынялі непасрэдны ўдзел у абазначэнні сваіх індывідуальных домаўладанняў, – да 15 красавіка пазначылі іх таблічкай з нумарам дома і назвай вуліцы, або проста нанесці на сцяну адпаведны надпіс фарбай. Справа ў тым, што на дамы, якія да агучанага тэрміну застануцца “абязлічанымі”, нумарацыя ўсё роўна будзе нанесена. І, вядома ж, пажаданні жыхароў, магчымыя скаргі на “не той колер” і г.д. у такім выпадку выканаўцамі работ разглядацца не будуць. Калі ж гаспадары сядзіб зоймуцца гэтай справай самі, то могуць аздобіць аншлагі-указальнікі па індывідуальным гусце, з улікам уласных эстэтычных запытаў. Наталля БАГДАНОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перапіс насельніцтва – адзіны спосаб, які дазваляе атрымліваць поўныя звесткі аб колькасці грамадзян і дамашніх гаспадарак у краіне, а гэта інфармацыя...
|
|