Свята здароўя на вясковай вуліцы
03.04.2018
—
Разное
|
Спартакіяда раённай прафсаюзнай арганізацыі аграпрамысловага комплексу сабрала ў суботу ў спартыўным комплексе “Ігумен” Чэрвеньскай СДЮШАР чатырнаццаць каманд. Удзел у спаборніцтвах па сямі відах праграмы бралі прадстаўнікі працоўных калектываў ААТ “Валевачы”, “Раванічы” і “Лядзенскі”, эксперыментальнай базы “Натальеўск”, філіялаў “Агра-Бокс” і “Агра-Бокс Заатэх” СП “Унібокс”, КСУП “Ганута-Агра”, ЗАТ “Турэц”, ААТ “Рыбгас “Волма”, Смілавіцкіх аграрнага каледжа і сельскагаспадарчага ліцэя, Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі, ТАА “Вінфлор” і “Электрык-сэрвіс”.
Спаборніцтвы ў асабістым заліку прынеслі наступныя вынікі.
ДАРТС. 1. Молчан Майя (Смілавіцкі сельгасліцэй). 2. Рак Таццяна (ЗАТ “Турэц”). 3.Сачок Аксана (ААТ “Валевачы”). ПЛАВАННЕ. Жанчыны. 1. Вірчык Крысціна (Смілавіцкі аграрны каледж). 2. Шакун Вольга (ААТ “Валевачы”). 3. Лютая Алена (філіял “Агра-Бокс Заатэх”). Мужчыны. 1. Ласоцкі Іван (КСУП “Ганута-Агра”). 2. Багатыроў Аляксандр (ТАА “Вінфлор”). 3. Мельнікаў Мікалай (Смілавіцкі аграрны каледж). НАСТОЛЬНЫ ТЭНІС. Жанчыны. 1. Кулеш Надзея (Смілавіцкі аграрны каледж). 2. Стальчанка Ганна (ААТ “Раванічы”). 3. Сачок Алеся (ААТ “Валевачы”). Мужчыны. 1. Лісоўскі Ігар (Смілавіцкі сельгасліцэй). 2. Дзігалёў Дзмітрый (ААТ “Раванічы”). 3. Юмашаў Кірыл (Смілавіцкі аграрны каледж). СТРАЛЬБА З ПНЕЎМАТЫЧНАЙ ВІНТОЎКІ. Жанчыны. 1. Сень Тамара (Смілавіцкі аграрны каледж). 2. Махнач Вераніка (эксперыментальная база “Натальеўск”). 3. Алай Алена (філіял “Агра-Бокс Заатэх”. Мужчыны. 1.Грыцкевіч Андрэй (ААТ «Валевачы». 2. Жывалкоўскі Дзяніс (філіял “Агра-Бокс” СП “Унібокс”). 3. Крывапуст Арцём (Смілавіцкі сельгасліцэй).
Агульнакамандныя першыя месцы занялі: па гіравому спорту і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі – ААТ “Валевачы”, па плаванню і настольнаму тэнісу – Смілавіцкі аграрны каледж, па дартсу – Смілавіцкі сельгасліцэй, па кідках у баскетбольнае кальцо – эксперыментальная база “Натальеўск”. Як заўсёды відовішчным было перацягванне каната. У фінальнай схватцы асілкі з КСУП “Ганута-Агра” ў няпростай барацьбе адолелі каманду філіяла “Агра-Бокс” СП “Унібокс”. Абсалютны пераможца спартакіяды вызначаўся па найменшай суме месцаў, занятых камандамі ў кожным з відаў. У выніку першымі сталі спартсмены ААТ “Валевачы”. Усяго адзін бал саступіла ім каманда Смілавіцкага аграрнага каледжа. Трэцяе месца – у прадстаўнікоў філіяла “Агра-Бокс” СП “Унібокс”. Пераможцы і прызёры ў асабістым заліку па кожнаму віду спаборніцтваў узнагароджаны Дыпломамі і медалямі. А камандныя поспехі адзначаны яшчэ і кубкамі. Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спартакіяда раённай прафсаюзнай арганізацыі аграпрамысловага комплексу сабрала ў суботу ў спартыўным комплексе “Ігумен” Чэрвеньскай СДЮШАР чатырнаццаць...
|
|