У беларускім войску на занятках па агнявой падрыхтоўцы загінуў салдат. 21.by

У беларускім войску на занятках па агнявой падрыхтоўцы загінуў салдат

04.04.2018 17:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

Трагічны выпадак здарыўся ў беларускім войску 4 красавіка, паведамляе прэс-служба Мінабароны. На планавых занятках па агнявой падрыхтоўцы на агнявым гарадку 120-й асобнай механізаванай брыгады вайскоўцы тэрміновай службы, якія ўваходзілі ў экіпаж БМП, парушылі меры бяспекі пры ўзбраенні баявых машын. У выніку старшы механік-кіроўца БМП шараговец Дзмітрый Удод атрымаў агнястрэльнае раненне, несумяшчальнае з жыццём.

Праверкай інцыдэнту займаецца Следчы камітэт. Камісію па расследаванні акалічнасцяў і прычынаў здарэння ад ваеннага ведамства ўзначальвае намеснік міністра абароны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Трагічны выпадак здарыўся ў беларускім войску 4 красавіка, паведамляе прэс-служба Мінабароны. На планавых занятках па агнявой падрыхтоўцы на агнявым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика