“Тут помню, тут не помню”,. 21.by

“Тут помню, тут не помню”,

04.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article3871.jpg
Або пра новы фінт цыган, якія падманваюць пажылых людзей

Для нашага раёна, як і для ўсёй Брэсцкай вобласці ў цэлым, характэрны высокі ўзровень злачынстваў, якія здзяйсняюць асобы цыганскай народнасці ў адносінах да пажылых людзей. 
І, на жаль, раскрываюцца гэтыя злачынствы надзвычай цяжка. Адна з прычын: пажылыя людзі самі лёгка ідуць на кантакт, дазваляюць невядомым прайдзісветам “швэндацца” па іх пакоях.

Прыкладна год назад мы паведамлялі праз “ІВ”, што нярэдка цыганы наведваюцца ў дамы, каб вывучыць тое, у якіх умовах пражывае чалавек, ці можна тут пажывіцца ў другі раз. А вось новы фінт: гэтыя госці, дэманструючы тавар, могуць украсці грошы і пакінуць нейкія швачныя вырабы, пасля чаго сцвярджаюць: гаспадыня купіла, вунь рэчы з этыкеткамі!

Горш за ўсё, што пасля бабуля нічога толкам не можа патлумачыць, бо па прычыне старэчай забыўчывасці не памятае: купляла яна ці не? Штосьці падобнае адбылося ў Даманаве, дзе такія вось “перасоўныя гандляры” з таварам наведалі састарэлую жанчыну, якая пасля не далічылася грошай, але ў пакоі знаходзіліся нейкая новая камізэлька, рэйтузы… Бабуля не можа патлумачыць дзецям: купляла яна гэтыя рэчы ці не?
Паспрабуй даказаць, што тут быў крадзеж, а не грамадзянска-прававыя адносіны, калі адзін прапанаваў, другі купіў. 

Таму ў чарговы раз заклікаем: раз і назаўсёды скажыце “не” гандлярам, якія наведаліся да вас дадому з таварам. Просім кіраўніцтва сельвыканкамаў, старастаў паведамляць у міліцыю, калі ў вашы населеныя пункты наведаліся незнаёмцы гандляваць. 
Андрэй БУРДЗЬ, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС.      
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Або пра новы фінт цыган, якія падманваюць пажылых людзей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика