Аўтобус чакаюць і ў аддаленых вёсках. 21.by

Аўтобус чакаюць і ў аддаленых вёсках

05.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апошнім часам шмат размоў узнікала вакол аўтобуснага руху. У першую чаргу гэта звязана з уступленнем у сілу паправак да закона «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», якія закранулі прыватных перавозчыкаў. Нягледзячы на новаўвядзенні, стаўбчане фактычна не адчулі дыскамфорту, таму што перавозкі па маршруце Мінск – Стоўбцы – Мінск ажыццяўляліся і працягваюць ажыццяўляцца без збояў, згодна з раскладам.

Прайшла прамая тэлефонная лінія з дырэктарам філіяла «Аўтамабільны парк № 17″ ААТ «Мінаблаўтатранс» Іванам БЫЧКЕВІЧАМ. Адносна пасажырскіх перавозак на прамую лінію паступіла няшмат тэлефанаванняў, прычым два з іх – па адным і тым жа пытанні.

Антаніна Бычкевіч з Літвы, Софія Парэпка з Рубяжэвічаў звярнуліся ў сувязі са зрывам 13-га сакавіка рэйса аўтобуса Стоўбцы – Ціскаўшчына.  

Іван Бычкевіч:

– Зрыў адбыўся па тэхнічнай прычыне. Узніклі праблемы з рухавіком аўтобуса. На працягу некалькі дзён пытанне было вырашана – усе рэйсы адноўлены, напружанне знята.

Праблемай для нас з’яўляецца ўзрост пасажырскага рухомага саставу. Ён патрабуе вялікіх укладанняў. Працуем што называецца з колаў, таму што ніхто запасных частак у доўг не дае, патрабуе папярэднюю аплату. У нас 19 аўтобусаў і 21 грузавы аўтамабіль, два цягачы, якія працуюць на міжнародных перавозках. Грузавая тэхніка аказвае паслугі арганізацыям аблдарбуда, у тым ліку і за межамі нашага раёна, каб палепшыць фінансавыя паказчыкі прадпрыемства. Апошні раз аўтапарк набываў аўтобусную тэхніку пяць гадоў таму. Плануем абнаўленне ў гэтым годзе: два аўтобусы – для прыгарадных перавозак і вялікі МАЗ – для гарадскіх. Разлічваем на сродкі абласнога бюджэту. Яшчэ будзем прасіць мікрааўтобус «Газель» – для абслугоўвання маршрутаў з невысокім пасажырапатокам.

Бываюць выпадкі спазнення аўтобусаў.

– Спазненні фіксуюцца ў тым выпадку, калі адбываецца паломка аўтобуса і прыходзіцца шукаць яму замену. А так нашы вадзіцелі – дастаткова дысцыплінаваныя, прафесіяналы. Восенню мінулага года бралі ўдзел у конкурсе прафмайстэрства разам з прадстаўнікамі ўсіх філіялаў Мінаблаўтатранса, а таксама аўтатранспартных прадпрыемстваў Масквы і Санкт-Пецярбурга і занялі там трэцяе агульнакаманднае месца. Вярнуліся з Кубкам. У плане павышэння культуры абслугоўвання на аўтастанцыі ў нас устаноўлены відэакамеры, якія дазваляюць ажыццяўляць кантроль за работай касіраў. Калі ўзнікае пытанне ці паступае скарга, відэаматэрыял дапамагае ацаніць сітуацыю і зрабіць аб’ектыўныя высновы.

Антон Сабалеўскі з Дзяўгоў прасіў павялічыць колькасць рэйсаў маршрутнага аўтобуса праз іх вёску, каб можна было часцей бываць у Стоўбцах.

– Наўрад ці гэта рэальна ў сувязі з малым пасажырапатокам. Прыгарадны аўтобус Стоўбцы –Ціскаўшчына – Стоўбцы ходзіць рэгулярна. Дзяўгі ахоплены пасажырскімі зносінамі ў поўным аб’ёме. Фактычна выконваецца 20 рэйсаў у тыдзень пры тым, што сацыяльны стандарт – восем.  

Аўтапарк абслугоўвае тры гарадскія, 24 прыгарадныя (у тым ліку два сезонныя) і два міжгароднія маршруты. Выконваюцца сацыяльныя стандарты па пасажырскім абслугоўванні жыхароў раёна.

Пасажыры турбуюцца, што перастане хадзіць маршрутка са Стоўбцаў у Бараўляны.

– Такога не павінна быць, таму што два прыватныя перавозчыкі падалі заяўкі на ажыццяўленне рэгулярных пасажырскіх перавозак па маршрутах Мінск – Стоўбцы – Мінск і Стоўбцы – Бараўляны – Стоўбцы. Усе пытанні яны вырашаюць праз прадпрыемства «Мінаблпасажыртранс», якое нядаўна было створана. На Мінск, да прыкладу, сёння прадугледжаны на працягу дня 21 рэйс маршрутак. На афармленне дагавору таксама падаў заяўку ў «Мінаблпасажыртранс» перавозчык, які курсіруе па маршруце Нясвіж – Мінск – Нясвіж, у тым ліку праз населеныя пункты нашага раёна. Будзем спадзявацца, што ўсе яны будуць працаваць і абслугоўваць пасажыраў якасна, у рамках закона.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнім часам шмат размоў узнікала вакол аўтобуснага руху. У першую чаргу гэта звязана з уступленнем у сілу паправак да закона «Аб аўтамабільным транспарце і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика