Хроніка здарэнняў. 21.by

Хроніка здарэнняў

06.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>


Падманным шляхам
У пачатку сакавіка ў РАУС звярнуўся жыхар вуліцы П. Марозава ў райцэнтры, які паведаміў, што ў магазіне “Памяць”, размешчаным па вуліцы Савецкай, нейкая грамадзянка падманным шляхам завалодала яго грашыма ў памеры 170 рублёў. Праз два тыдні з аналагічнай заявай у міліцыю прыйшла прадавец магазіна “Мясная лаўка”, што па вуліцы Юбілейнай. Дзякуючы ўсё той жа грамадзянцы, яна пазбавілася 50 рублёў. Як устанавілі пастаўскія аператыўнікі з дапамогай калег з Глыбокага, махлярка прыехала ў наш горад з г.п. Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, ёй 39 гадоў, нідзе не працуе. Зараз жанчына знаходзіцца пад следствам.

Не размінуліся
Вечарам 19 сакавіка на ганку ўніверсама “Цэнтральны” ў Паставах сустрэліся 29-гадовы жыхар вуліцы Савецкай — работнік аднаго з прадпрыемстваў горада — і яго 41-гадовы знаёмы з вуліцы Чырвонаармейскай, які нідзе не працуе і раней быў асуджаны. Невядома, што прывяло да канфлікту паміж мужчынамі, але старэйшы з іх ударыў маладзейшага кулаком у твар. Удар прыйшоўся ў верхнюю сківіцу, у выніку чаго пацярпелы атрымаў траўматычны падвывіх зуба. У адносінах да хулігана ўзбудзілі крымінальную справу. Зараз ён затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Пацярпелі за метал
Двое навучэнцаў 8-га і 9-га класаў Курапольскай базавай школы, адзін з якіх пражывае ў Васілінах, а другі — у Кураполлі, змовіўшыся, пайшлі красці медны дрот у пустых васілінскіх хатах. Спачатку праз акно веранды залезлі ў дом, які належыць пенсіянерцы з Пастаў. Затым шляхам свабоднага доступу праніклі ў гараж, лазню і гаспадарчую пабудову бацькоўскага дома аднаго з жыхароў вёскі. Здабычай зладзеяў сталі некалькі кілаграмаў каляровага металу на суму крыху больш за 30 рублёў. Менавіта столькі грошай можна атрымаць, здаўшы дрот на лом, што і збіраліся зрабіць школьнікі. За крадзеж у адносінах да 9-класніка ўзбудзілі крымінальную справу. Яго малодшы таварыш пакуль не дасягнуў узросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці, але і ён цяпер будзе пад пільнай увагай педагогаў школы і міліцыянераў.

Пагроза – не жарт
Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да 32-гадовага жыхара вуліцы Кастрычніцкай у Паставах. Падставай для гэтага стаў зварот у міліцыю жонкі мужчыны, якая паведаміла, што той пагражаў ёй забойствам. Цяпер пад пагрозай, у дадзеным выпадку — крымінальнай адказнасці, знаходзіцца мужчына. Яму «свеціць» пакаранне ад штрафу да 6 месяцаў арышту.

Загінула ў агні
Раніцай 3 красавіка ў цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме па вуліцы Дубоўкі ў райцэнтры. На месца выкліку былі накіраваны падраздзяленні аддзела, хуткая медыцынская дапамога, супрацоўнікі РАУС, работнікі Пастаўскага раёна газазабеспячэння і РЭС. На момант прыбыцця ратаўнікоў дах цаглянага будынка ўжо быў ахоплены полымем. У доме знаходзілася гаспадыня 1962 года нара­джэння, інвалід другой групы, якая задыхнулася ў дыме. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Па зводках РАУС і РАНС падрыхтавала Алена ШАПАВАЛАВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Падманным шляхам У пачатку сакавіка ў РАУС звярнуўся жыхар вуліцы П. Марозава ў райцэнтры, які паведаміў, што ў магазіне “Памяць”, размешчаным па вуліцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика