Каля цеплатрасы ў Бялынічах знайшлі цела нованароджанага дзіцяці. 21.by

Каля цеплатрасы ў Бялынічах знайшлі цела нованароджанага дзіцяці

06.04.2018 14:39 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

У Бялынічах каля цеплатрасы на вуліцы Целешава 4 красавіка знайшлі цела нованароджанага хлопчыка. Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці пачало крымінальную справу за прычыненне смерці па неасцярожнасці.

Падчас агляду выявілася, што роды праходзілі па-за медыцынскай установай. Прычыну смерці дзіцяці высветляць эксперты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці.

Праваахоўнікі высвятляюць яго біялагічную маці. З гэтай прычыны яны звяртаюцца да грамадзян, якія маюць інфармацыю пра жанчыну, якая мела знешнія прыкметы цяжарнасці, а цяпер іх не мае, як не мае і нованароджанага дзіцяці. 

Інфармацыю, якая дапаможа раскрыць злачынства, просяць паведамляць па тэлефонах 102, 8 (02232) 5-19-40 або +375-333-99-40-04 (МТС). Ананімнасць гарантуецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by У Бялынічах каля цеплатрасы на вуліцы Целешава 4 красавіка знайшлі цела нованароджанага хлопчыка. Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика