Хрыстос Уваскрос!
08.04.2018
—
Разное
|
![]() Хрыстос уваскрос! Сёння праваслаўныя хрысціяне, стараабрадцы і грэка-каталікі святкуюць Вялікдзень. Уваскрашэнне Хрыста аб’яўляюць званы ў цэрквах, а людзі перадаюць адзін аднаму радасную навіну сьвяточным прывітаннем. Ва ўсіх праваслаўных ды ўніяцкіх цэрквах уначы з суботы на нядзелю праходзяць святочныя набажэнствы. Урачыстасць Уваскрэсення Хрыста — гэта свята жыцця, бо Ісус перамог смерць. Гэта свята ласкі, бо Збаўца перамог грэх. Гэта таксама свята надзеі, бо Змёртвыхпаўстанне Хрыста з’яўляецца гарантыяй нашага ўваскрашэння. Будучы збаўленымі ў надзеі, мы пакліканыя да вечнага жыцця, якое адкрывае нам праўда Уваскрэсення - смерці больш няма. Укрыжаваны і Уваскрослы Хрыстос прыходзіць у нашае жыццё, каб яго перамяніць моцай свайго ўваскрэсення, таму нам неабходна кожны дзень уваскрасаць. Ад усяго сэрца жадаем вам сустрэчы з жывым Хрыстом Уваскрослым, каб Ён быў вашай моцай у змаганнях з небяспечнымі выклікамі нашага часу і дапамог надзеі перамагчы адчай, любові перамагчы нянавісць, міласэрнасці перамагчы абыякавасць, каб на хрысціянскіх каштоўнасцях будаваць у нашай Айчыне цывілізацыю жыцця. Жадаем велікоднай радасці, шчасця і Хрыстовага супакою ўсім вам. Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хрыстос уваскрос! Сёння праваслаўныя хрысціяне, стараабрадцы і грэка-каталікі святкуюць Вялікдзень. Уваскрашэнне Хрыста аб’яўляюць званы...
|
|