Пасхальнае віншаванне Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага
08.04.2018
—
Разное
|
Хрыстос уваскрэс! Дарагія браты і сёстры, ад усёй душы віншую вас з вялікай і радаснай падзеяй – са святам светлага Хрыстова Уваскрасення! Пасха Гасподня, якую мы адзначаем, ёсць свята перамогі жыцця над смерцю. Уваскрасенне Хрыста – гэта фундамент нашай веры, краевугольны камень, пакладзены ў падмурак нашай надзеі на збаўленне, гэта крыніца моцы і перамянення нашага жыцця. Яно напаўняе наша існаванне ў гэтым свеце сэнсам, дае веру ў будучае. У гэты Вялікі дзень шчыра жадаю ўсім вам дапамогі Божай і Божага благаславення, здароўя, спакою і дастатку, шчасця і дабрабыту. Няхай у нашых сем’ях заўсёды пануе любоў і ўзаемаразуменне, а ў душах – неўміручая пасхальная радасць. Няхай гэта радасць умацоўвае ў нашых сэрцах і веру, і надзею, і любоў і да Бога, і да ўсіх людзей, якія вакол нас. З Пасхай Гасподняй вас, праваслаўныя! Сапраўды Хрыстос уваскрэс! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хрыстос уваскрэс! Дарагія браты і сёстры, ад усёй душы віншую вас з вялікай і радаснай падзеяй – са святам светлага Хрыстова Уваскрасення! Пасха Гасподня, якую мы...
|
|