30 сакавіка ў гарадскім пасёлку адбыўся раённы этап абласнога агляду-конкурсу піянерскіх агітбрыгад “Запалі агонь дабрыні”.. 21.by

30 сакавіка ў гарадскім пасёлку адбыўся раённы этап абласнога агляду-конкурсу піянерскіх агітбрыгад “Запалі агонь дабрыні”.

09.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_2326 (Копировать)Конкурс, прымеркаваны да 95-годдзя піянерскага і 100-годдзя камсамольскага руху, дазволіў не толькі даведацца, наколькі артыстычнай і крэатыўнай з’яўляецца шаркаўшчынская моладзь, але і дапамог выявіць яркія старонкі сучаснага піянерскага жыцця.

У гэтым годзе ўдзел у аглядзе- конкурсе прынялі 6 школьных агітбрыгад – вучні Германавіцкай, Іёдскай, Лужкаўскакй сярэдніх школ, Шаркаўшчынскай СШ № 1 і  №2 а таксама  Радзюкоўскай базавай школы. Усе яны прадстаўлялі свае выступленні ў  намінацыі “4G:БРПА – БРСМ – новы фармат узаемадзеяння».IMG_8058 (Копировать)

Як адзначыла старшыня раённага Савета грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” Наталля Сямёнаўна Шакялеўская, усе дзеці выступілі цікава і ярка і прадэманстравалі пры гэтым    павагу  да гісторыі і любоў да сваёй роднай краіны, значнасаць шаркаўшчынскага краю ў жыцці сучаснай моладзі. Арыгінальна  ўдзельнікі агітбрыгад прадставілі і сваю дзейнасць у піянерскіх  дружынах, падкрэслілі моладзевую пераемнасць  “піянер – член БРСМ”.

Па выніках усіх выступленняў перамагла агітбрыгада Шаркаўшчынскай сярэдняй школы №2. У яе складзе выступілі Валерыя Мурашка, Мікіта Кураш,  Святлана Дзяменцьева, Паліна Яндульсккая, Аляксандра Александровіч, Аляксандр Багданаў, Артур Валяўка і Іван Хаданёнак.

2 месца ў раённым аглядзе-конкурсе піянерскіх агітбрыгад заваявала каманда Германавіцкай СШ, 3-е —  раздзялілі паміж сабой Лужкаўская сярэдняя і Радзюкоўская базавая школы.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_2331 (Копировать) IMG_8053 (Копировать) IMG_8055 (Копировать) IMG_8057 (Копировать)IMG_8062 (Копировать)

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика