Пад Мінскам у ДТЗ з трыма транспартнымі сродкамі загінуў чалавек
10.04.2018 22:12
—
Разное
|
На месцы здарэння. Фота АДАІ Мінскага раёна У Мінскім раёне адбылося ДТЗ з удзелам трох транспартных сродкаў. Пры гэтым загінуў чалавек, перадае Аварыя здарылася сёння каля 11.20 на 356-м км аўтадарогі М1 (Брэст — Мінск — мяжа Расіі). Аўтамабіль "Пежо 406" ехаў у бок Брэста. На перасячэнні аўтадарогі МКАД — Новы Двор — Міханавічы — Пяцеўшчына ён урэзаўся ў трактар "Беларус", які ехаў у спадарожным кірунку па асфальтабетоннай узбочыне з уключаным пробліскавым маячком. Трактар быў пазначаны знакамі "Дарожныя работы" і "Аб'езд перашкоды". Кіраваў ім 49-гадовы работнік ДЭУ-5 РУП "Мінскаўтадар-Цэнтр", ён займаўся ачысткай прыкромкавага латка. Пры ДТЗ "Пежо" адкінула налева па руху. А пасля гэтага ў трактар і легкавік урэзаўся грузавы "Форд". На месцы ДТЗ загінуў кіроўца трактара, а кіроўцу "Пежо" з траўмамі даставілі ў медустанову. Прычыны і абставіны аўтаварыі будуць вызначаныя падчас праверкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На месцы здарэння. Фота АДАІ Мінскага раёна У Мінскім раёне адбылося ДТЗ з удзелам трох транспартных сродкаў. Пры гэтым загінуў чалавек, перадае БЕЛТА са словаў...
|
|