Дзе нарадзіліся, там і спатрэбіліся. 21.by

Дзе нарадзіліся, там і спатрэбіліся

11.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

110418b

Таццяна і Станіслаў Мароз працуюць на МТФ «Рочавічы» аднайменнага таварыства. Кіраўніцтва гаспадаркі задаволена работай жывёлаводаў, яны старанныя і добрасумленныя працаўнікі. Таццяна Канстанцінаўна амаль чвэрць стагоддзя рупіцца аператарам машыннага даення. У гэтай прафесіі ёй не займаць умення і спрытнасці. Жанчына расказвае, што напачатку ўпраўляцца з жывёлай ёй было нялёгка, але праз некаторы час асвоілася, набыла вопыт. Цяпер няма ніякіх праблем. Побач шчыруе муж, які пры неабходнасці дапамагае.

Станіслаў Казміравіч працуе даглядчыкам-пастухом: у зімова-стойлавы перыяд кароў корміць, а летам пасвіць. Стаж работы ў Марозаў практычна аднолькавы. Людзі яны працавітыя, старанныя. Абое з адной вёскі, з Кунашоў. Уступілі ў шлюб і купілі дом на сваёй малой радзіме, які адрамантавалі і дабудавалі. Тут пастаянна і жывуць: дзе нарадзіліся, там і спатрэбіліся. У сям’і трое дзяцей.   Старэйшая дачка замужам, падарыла бабулі з дзядулем унучку. Сын і малодшая дачка пасля заканчэння школы паступілі вучыцца. Муж і жонка – добрыя гаспадары. Трымаюць на падвор’і карову і розную іншую жыўнасць.

А пачынала Таццяна Канстанцінаўна сваю працоўную дзейнасць загадчыцай сталовай, аднак вярнулася дадому. І Станіслаў Казіміравіч не адразу прыйшоў у жывёлагадоўлю – быў паляводам, слесарам у рамонтнай майстэрні. А разам Марозы пачалі працаваць на свінаферме, пасля закрыцця якой і перавяліся на малочнатаварную. Бацькі іх таксама ў калгасе працавалі і прывілі дзецям любоў да роднай зямлі.

У рамках прафсаюзнай акцыі «Наш жывёлавод» Таццяна і Станіслаў Марозы за добрасумленную і шматгадовую працу ў жывёлагадоўчай галіне атрымалі сёлета падзячныя пісьмы райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і падарункі.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таццяна і Станіслаў Мароз працуюць на МТФ «Рочавічы» аднайменнага таварыства. Кіраўніцтва гаспадаркі задаволена работай жывёлаводаў, яны старанныя і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика