Пагадненне аб утрыманні дзяцей. 21.by

Пагадненне аб утрыманні дзяцей

12.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пагадненне аб аплаце аліментаў або аб утрыманні сваіх непаўналетніх і (ці) непрацаздольных паўналетніх дзяцей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, – адзін з новых відаў грамадзянска-прававых здзелак у беларускім сямейным праве.

– Яго нормы ўступілі ў сілу ў 2009 годзе, аднак пакуль выкарыстоўваюцца не так шырока, як маглі б, – адзначае загадчыца натарыяльнай канторы Стаўбцоўскага раёна Тамара ГАЛАЎКО. – Пісьмова ўрэгуляваць парадак утрымання дзяцей пры наяўнасці згоды паміж бацькамі можна было і раней. Акрамя пагаднення аб дзецях, якое заключаецца пры скасаванні шлюбу ў судзе, адпаведныя ўмовы аб аліментах прапісваюцца і ў шлюбным дагаворы.    

– Тамара Фёдараўна, тэма аліментаў і актуальная, і сацыяльна значная. Што кардынальна змянілася з уступленнем у сілу пагаднення аб аплаце аліментаў?

– Заключэнне спецыяльнага пагаднення аб аплаце аліментаў адбываецца мінуючы судовы парадак і шлюбны дагавор. Пагадненне закранае выключна пытанні матэрыяльнага забеспячэння дзіцяці, і ніякія іншыя. Заключаецца яно паміж адным з бацькоў, які абавязаны аплачваць аліменты, і асобай, якая будзе атрымліваць аліменты.

– Пагадненне павінна быць засведчана натарыяльна?

– Так. Прычым бакі маюць права звярнуцца ў любую натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро незалежна ад месца пражывання. Невыкананне патрабаванняў аб форме пагаднення цягне за сабой яго несапраўднасць. Скасаваць або змяніць пагадненне аб аплаце аліментаў можна па ўзаемнай дамоўленасці бакоў (аб гэтым складаецца натарыяльна засведчанае пагадненне) або па рашэнні суда.

– Вы абмовіліся, што пагадненнем прадугледжаны толькі пытанні матэрыяльнага забеспячэння дзіцяці. А як выхаванне, кантакты з бацькамі, яго навучанне?

– Гэтыя пытанні ў данае пагадненне не ўключаюцца. Заканадаўствам прадугледжаны пералік таго, што ў пагадненні абавязкова павінны быць указаны парадак, форма, спосаб і ўмовы прадастаўлення ўтрымання дзецям, памер сродкаў на іх утрыманне. Зразумела, у пагадненні павінна быць прозвішча, імя, імя па бацьку і дата нараджэння дзіцяці, на якое аліменты прадастаўляюцца.

– Мяркуючы па вопыце, актуальным з’яўляецца памер аліментаў і тое, як іх рэальна спагнаць.

– Сапраўды, памер сродкаў на ўтрыманне дзіцяці – адна з найважнейшых умоў пагаднення аб аплаце аліментаў. Пры яго вызначэнні бакамі павінны быць захаваны патрабаванні артыкула 92 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, якім прадугледжаны мінімальна магчымы памер аліментаў. Гэты памер не можа быць зменшаны бакамі па дамоўленасці паміж сабой, аднак можа быць імі павялічаны.

Нагадаю, што аліменты спаганяюцца ў наступных памерах: на адно дзіця – 25 працэнтаў, на двух – 33 працэнты, на трох і больш – 50 працэнтаў заробку і (ці) іншых даходаў бацькоў у месяц. Аднак незалежна ад сумы заработнай платы аднаго з бацькоў памер аліментаў не можа быць меншым за 50 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму на адно дзіця, меншым за 75 працэнтаў – на двух дзяцей і меншым за 100 працэнтаў – на трох і больш дзяцей.

Бацькі могуць выбраць найбольш аптымальны для іх спосаб аплаты аліментаў (у цвёрдай грашовай суме, якая аплачваецца перыядычна або аднаразова, шляхам перадачы маёмасці ва ўласнасць дзіцяці) або спалучыць некалькі спосабаў адначасова.

Што датычыць другой часткі пытання – аб спагнанні аліментаў, – то скажу, што парадак іх спагнання вызначаны грамадзянска-працэсуальным заканадаўствам, а менавіта на падставе выдадзенага судом выканаўчага ліста. Для гэтага суд абавязаны праверыць законнасць пагаднення аб аплаце аліментаў і вынесці матываваную пастанову аб выдачы (або аб адмове ў выдачы) выканаўчага ліста. І, калі аліменты ў адпаведнасці з умовамі пагаднення не аплачваюцца плацельшчыкам добраахвотна, тады гэты дакумент можа быць прадстаўлены ў суд і выкананы прымусова.

– На вашу думку, пры неабходнасці атрымліваць аліменты варта заключыць адпаведнае пагадненне?

– Безумоўна, не варта ігнараваць гэты дакумент, які можа выступаць дзейсным інструментам у спагнанні аліментаў. Варта толькі ўлічваць, што заключыць пагадненне аб аплаце аліментаў нельга, калі раней гэтае пытанне было ўрэгулявана іншымі дакументамі. Да прыкладу, шлюбным дагаворам, пагадненнем аб дзецях або судовай пастановай.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пагадненне аб аплаце аліментаў або аб утрыманні сваіх непаўналетніх і (ці) непрацаздольных паўналетніх дзяцей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, – адзін з новых відаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика