Тыдзень лесу-2018. 21.by

Тыдзень лесу-2018

12.04.2018 13:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З 14 па 21 красавіка на Ганцаўшчыне, як і па ўсёй рэспубліцы, пройдзе добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу-2018». Яе мэта – аднаўленне лясоў, пашкоджаных у мінулым годзе жуком-караедам. Плануецца, што ў ёй прымуць удзел работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, моладзь, жыхары раёна.

А лясніцтвы Ганцавіцкага лясгаса ўжо актыўна вядуць гэту работу. Мы пабывалі на адным з участкаў Боркаўскага лясніцтва ў квартале 69. Брыгада леснікоў на чале з Сяргеем Шэметам высаджвалі тут бярозы і сосны.

– Плошча ўчастка 1,2 гектара, – распавёў Сяргей Шэмет. – У складзе брыгады сем леснікоў. Высаджваем тры рады сасны, потым два рады бярозы. За дзень работы на гэтым участку павінны завяршыць. Узрост саджанцаў – два гады. Потым будзем пераходзіць на іншыя ўчасткі. Добрая і важная справа – высаджваць новы лес узамен таго, што знішчыў караед.

Леснікі стараюцца зрабіць як мага больш і якасна, каб на месцы знішчанага караедам лесу праз пэўны час зноў зашумелі бярозы і сосны.

Вячаслаў БУРДЫКА.

Фота Анатоля КАРАЛЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 14 па 21 красавіка на Ганцаўшчыне, як і па ўсёй рэспубліцы, пройдзе добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу-2018». Яе мэта –
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика