8 красавіка юбілей адзначыла шаркаўчанка Вера Савельеўна Захарава. 21.by

8 красавіка юбілей адзначыла шаркаўчанка Вера Савельеўна Захарава

12.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Веру Савельеўну Захараву з нагоды юбілею ў райвыканкаме павіншавалі Ю. А. Васілеўскі, В. В. Клімза і Г. М. Філатава

Веру Савельеўну Захараву з нагоды юбілею ў райвыканкаме павіншавалі Ю. А. Васілеўскі, В. В. Клімза і Г. М. Філатава

8 красавіка чарговы юбілей адзначыла шаркаўчанка Вера Савельеўна Захарава. Звыш трыццаці гадоў жанчына адпрацавала бухгалтарам у арганізацыях нашага раёна, 32 з іх была галоўным бухгалтарам Шаркаўшчынскага пасялковага Савета. Апошнія два дзясяткі гадоў пасля выхаду на пенсію Вера Савельеўна з’яўляецца адказным сакратаром Шаркаўшчынскага раённага савета ветэранаў і разам са старшынёй ветэранскай арганізацыі Галінай Мікалаеўнай Філатавай клапоціцца пра дабрабыт пажылых людзей на тэрыторыі нашага раёна.

За шматгадовую добрасумленную працу і з нагоды юбілею намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі з найлепшымі пажаданнямі і віншаваннямі ўручыў Веры Савельеўне Падзяку старшыні райвыканкама. Цёплыя словы ў адрас юбіляркі прагучалі таксама ад начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы Валянціны Вільгельмаўны Клімза і старшыні раённага Савета ветэранаў Галіны Мікалаеўны Філатавай.

Ураджэнка вёскі Бардзянцы Вера Савельеўна Захарава ўсё жыццё адпрацавала на тэрыторыі нашага раёна. З родным шаркаўшчынскім краем звязана яе жыццёвая і працоўная біяграфія, а галоўнай прафесіяй стала бухгалтарская справа. І ў цяперашні час, будучы на заслужным адпачынку, юбілярка па-ранейшаму захоўвае пазітыўныя адносіны і цікавасць да жыцця. Вельмі ўважліва і з вялікай адказнасцю жанчына адносіцца да выканання сваіх абавязкаў у раённым савеце ветэранаў, з асаблівай увагай — да людзей, якім у пажылым узросце вельмі часта  бывае неабходна падтрымка.

У Веры Савельеўны цудоўная сям’я, для якой 2018 год — багаты на юбілейныя даты. 80-дзясяты дзень наражэння нядаўна адзначыў муж Арсеній Архіпавіч Захараў, разам з якім выхавалі дзвюх дачок — Таццяну і Зінаіду. Таццяна працуе выхавацелем у яслі-садзе № 3 нашага гарадскога пасёлка, Зіна — выхавацель у студэнцкім інтэрнаце адной з вышэйшых навучальных устаноў у Мінску. У Арсенія Архіпавіча і Веры Савельеўны трое дарослых унукаў. Засталося дачакацца праўнукаў, якім з вышыні пражытых гадоў, безумоўна, будзе што расказаць.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика