У Беларусі спрашчаюцца патрабаванні да прыватнага будбізнесу
13.04.2018
—
Разное
|
У Беларусі спрашчаюцца патрабаванні да ІП і юрасоб — удзельнікаў будаўнічага рынку. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 23 сакавіка 2018 года нумар 15, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА. Дакумент уносіць змяненні ў пастанову Мінбудархітэктуры аб атэстацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца асобнымі відамі архітэктурнай, горадабудаўнічай, будаўнічай дзейнасці, выконваюць работы па абследаванні будынкаў і збудаванняў. Цяпер у новай рэдакцыі выкладзены кваліфікацыйныя патрабаванні, што выстаўляюцца да юрасоб і ІП для атрымання атэстатаў адпаведнасці ў будаўнічай галіне. Абноўлены ў тым ліку патрабаванні па штаце кампаній. Гэта значыць, што невялікія прыватныя кампаніі змогуць прэтэндаваць на ўдзел у будаўніцтве больш складаных аб’ектаў. Оставить комментарий
|
|