У Паставах і ў Мінскім раёне гарэлі інтэрнаты, эвакуявалі дзясяткі людзей. 21.by

У Паставах і ў Мінскім раёне гарэлі інтэрнаты, эвакуявалі дзясяткі людзей

13.04.2018 10:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На месцы пажару ў інтэрнаце ў Паставах. Фота: 112.by

У Паставах і ў Мінскім раёне гарэлі інтэрнаты, эвакуявалі дзясяткі людзей. Як інфармуе прэс-служба МНС, пажар у Паставах у інтэрнаце мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі здарыўся пасля 12-й гадзіны 12 красавіка. Узгаранне адбылося ў адным з пакояў, агонь там пашкодзіў маёмасць. Супрацоўнікі МНС выратавалі 2 чалавек і 20 эвакуявалі.

Уначы 13 красавіка пажар здарыўся ў інтэрнаце ў пасёлку Прывольны Мінскага раёна. Узгаранне было ў адным з пакояў на чацвёртым паверсе 5-павярховіка, агонь пашкодзіў халадзільнік. Ратавальнікі эвакуявалі з паверха 18 чалавек, у тым ліку адно дзіця. Пацярпелых не было.

Прычыны ўзгаранняў у інтэрнатах высвятляюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На месцы пажару ў інтэрнаце ў Паставах. Фота: 112.by У Паставах і ў Мінскім раёне гарэлі інтэрнаты, эвакуявалі дзясяткі людзей. Як інфармуе прэс-служба МНС, пажар у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика