Рэспубліканскі суботнік у 2018 годзе пройдзе 21 красавіка, кіраўнікі дзяржорганаў будуць працаваць у гэты дзень на сваёй малой радзіме. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 10 красавіка 2018 года нумар 276, паведамілі БЕЛТА ў Саўміне. Рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендавана 21 красавіка на добраахвотнай аснове правесці рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах або добраўпарадкоўваць і прыводзіць у належны стан гісторыка-культурныя каштоўнасці, тэрыторыі населеных пунктаў, рыхтаваць дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да летняга сезона. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый прымуць асабісты ўдзел у рэспубліканскім суботніку з выездам на сваю малую радзіму. Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень суботніка, пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам у парадку, устаноўленым Мінфінам. 50 працэнтаў грашовых сродкаў застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і накіроўваюцца на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, у тым ліку аграгарадкоў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахавання воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона; 50 працэнтаў грашовых сродкаў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам пералічваюць Мінфіну ў парадку, устаноўленым гэтым міністэрствам. Гэтыя сродкі накіроўваюцца Міністэрству аховы здароўя на закупку медыцынскага абсталявання для Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў мэтах арганізацыі дадатковых кругласутачных пастоў для аказання медыцынскай дапамогі, а таксама рэзервовых ложкаў на выпадак экстраннай шпіталізацыі ўдзельнікаў і гасцей ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Пры ўдзеле ў рэспубліканскім суботніку некамерцыйных арганізацый па рашэнні калектываў работнікаў гэтых арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, вызначаемых добраахвотна самімі калектывамі. Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 21 красавіка з’яўляецца рабочым днём, праводзіцца з іх згоды ў памерах, вызначаемых добраахвотна самімі калектывамі работнікаў. Дзяржорганам і мясцовым органам улады даручана стварыць у абласцях, гарадах, раёнах, арганізацыях рабочыя групы па падрыхтоўцы і правядзенні суботніка з улікам удзелу ў ім грамадзян выключна на добраахвотнай аснове, а таксама забяспечыць прадстаўленне арганізацыямі, якія прынялі ўдзел у суботніку, інфармацыі аб яго выніках. Міністэрству транспарту і камунікацый, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана забяспечыць 21 красавіка бесперабойную работу пасажырскага транспарту. Пастановай таксама зацверджаны склад рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага суботніка. Кіраўнік групы — намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы.
Чытаць поўнасцю:
Оставить комментарий
«
Публикации
Понедельник, 9.04.2018 11:55
Конкурс, прымеркаваны да 95-годдзя піянерскага і 100-годдзя камсамольскага руху, дазволіў не толькі даведацца, наколькі артыстычнай ...
Пятница, 6.04.2018 10:03
На раённай урачыстасці, прысвечанай ушанаванню лаўрэатаў звання “Чалавек года Шаркаўшчыны-2017”, у складзе дэлегацыі КУВСП “Гарадзец” ...
Среда, 4.04.2018 09:50
У сярэдзіне сакавіка дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна наведала “Дні бізнэсу ў Айзкраўкле” (Латвія). З кожным годам ...
Пятница, 30.03.2018 14:00
В пятницу, 30 марта, в районном Центре культуры прошло торжественное мероприятие, посвященное чествованию лауреатов почетного ...
Среда, 28.03.2018 10:34
Любоў да сваёй Айчыны пачынаецца з цікавасці да мінулага: да песень, якія спявалі нашы продкі, ...
СУПОЛКА РАЁННАЙ ГАЗЕТЫ Ў КАНТАКЦЕ (націскай і далучайся)
КЛІЧ РАДЗІМЫ Ў АДНАКЛАСНІКАХ
Расчётно-кассовый центр №43 в г.п. Шарковщина (ул. Маяковского, 6) филиала ОАО "Белагропромбанк" — Витебское областное управление приглашает к сотрудничеству физических и юридических лиц.
НАШ ДЕВИЗ: ГЛАВНОЕ — НЕ УЛЫБКА СОТРУДНИКА ПРИ ОБЩЕНИИ С КЛИЕНТОМ, А УЛЫБКА КЛИЕНТА ПОСЛЕ ОБЩЕНИЯ С СОТРУДНИКОМ БАНКА
Сегодня мы предлагаем комплексное расчётно-кассовое обслуживание в белорусских рублях и иностранной валюте, широкий перечень услуг, активно востребованных населением республики.
«Витебские вести» – читаем и делаем вместе!
Надвор’е ў Шаркаўшчыне
Што святкуем
2018 — Год малой Радзімы: Шаркаўшчына
Выступленне ансамбля Журавінка Шаркаўшчынскай ДШМ на фестывалі ў Расонах
Рэспубліканскі суботнік у 2018 годзе пройдзе 21 красавіка, кіраўнікі дзяржорганаў будуць працаваць у гэты дзень на сваёй малой радзіме. Гэта прадугледжана...