У Беларусі за мінулы год выявілі 2 330 злачынстваў па артыкуле 212 “Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі”. Сюды ўваходзяць і незаконныя дзеянні з банкаўскімі карткамі.
САМЫ просты спосаб завалодаць чужымі грашыма — украсці картку. Калі на ёй ці побач запісаны пін-код, складанасцей не ўзнікне. Напрыклад, у мінулым годзе пенсіянерка з райцэнтра знайшла чужую картку з указаным пін-кодам і зняла 200 рублёў. Крымінальную справу разгледзелі ў судзе.
ІСНУЕ такі варыянт як “сяброўскае махлярства”. Звычайна ім карыстаюцца падчас сумеснага распіцця алкагольных напояў. Карыстальнік сам аддае картку і называе пін-код камусьці з кампаніі, адпраўляючы ў магазін за дабаўкай. Пакупнік па дарозе заходзіць да банкамата і здымае нашмат больш за патрэбную суму. Менавіта так паступіў раней судзімы трыццацігадовы міярчанін. Зняў з карткі свайго знаёмага больш за 1000 рублёў. Зламысніка пазбавілі волі на два з паловай гады.
Артыкул 212 прадугледжвае меры пакарання ад штрафу да 15 год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Меры перасцярогі: - уводзячы пін-код, станавіцеся як мага бліжэй да банкамата; - набірайце пін-код сярэднім пальцам рукі: так зламысніку складаней убачыць, якія кнопкі націскаеце; - не перадавайце картку трэцім асобам; - трымайце пін-код у памяці.
ДАРЭЧЫ. Асноўная доля махлярскіх аперацый у Беларусі праходзіць праз гандлёвыя тэрміналы — 58%. На другім месцы банкаматы — 40%. На трэцім — электронная камерцыя — 2%.
Фота для ілюстрацыі. Уладзімір ЛАПЫР, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.
У Беларусі за мінулы год выявілі 2 330 злачынстваў па артыкуле 212 “Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі”. Сюды ўваходзяць і незаконныя дзеянні з...