Ларису Цветинскую знает каждый житель Великодолецкого сельсовета
14.04.2018
—
Разное
|
Гэтую абаяльную жанчыну ведае кожны жыхар Вялікадолецкага сельсавета. Не толькі таму, што звяртаюцца да Л.В.Цвяцінскай па шматлікіх “папяровых” пытаннях, а і таму, што яна вельмі неабыякавы і актыўны чалавек, калі трэба – выйдзе на суботнік, прыме ўдзел у выбарчай кампаніі або правядзе прафілактычную размову з нядобранадзейнымі грамадзянамі. 19 гадоў таму яна пераступіла парог установы і з таго часу з’яўляецца нязменным і надзейным кіраўніком справамі сельвыканкама. А пачынаўся прафесійны шлях Ларысы Васільеўны ў сельскай гаспадарцы. У 1986 годзе маладая дзяўчына вярнулася ў родныя мясціны дыпламаваным бухгалтарам, дзе першым яе працоўным месцам стаў саўгас “Вялікадолецкі”. – Шчыра прызнаюся, што ў школьныя гады марыла зусім аб іншай спецыяльнасці – хацела стаць педагогам і нават паступала ў БДУ, абраўшы для сябе рускую мову і літаратуру. Аднак не атрымалася і, як кажуць, “занесла” зусім у іншы бок: стала студэнткай Тарапецкага сельгастэхнікума, што ў Цвярской вобласці, – расказвае пра свой шлях у прафесію жанчына. З першых дзён малады спецыяліст зарэкамендавала сябе з лепшага боку і ёй смела давяралі складаныя ўчасткі работы. Калі ж праз некаторы час у сельвыканкаме стала вакантным месца кіраўніка справамі, Ніна Міхайлаўна Піскун, якая на той момант была старшынёй, прапанавала пасаду менавіта Л.Цвяцінскай. – Для мяне гэта было нечаканасцю і пэўны час сумнявалася, бо справа зусім не бухгалтарская. Аднак вырашыла ўсё ж паспрабаваць,– успамінае Ларыса Васільеўна. Калектыў яна не падвяла, унікала ў справу, якой раней не ведала. Самым няпростым аказалася разабрацца ў складаных натарыяльных дзеяннях. Каб дабрацца да ісціны, не саромелася звяртацца за кансультацыяй і парадай да адпаведных спецыялістаў і калег. І сёння падтрымлівае сувязь і раіцца з кіраўнікамі справамі іншых сельсаветаў па тых ці іншых пытаннях. Часта яе рабочы дзень не ўкладваецца ў стандартныя рамкі з 8 да 17 гадзін, заўсёды з разуменнем адносіцца да неабходнасці выйсці на працу ў выхадны дзень, калі каму-небудзь тэрмінова патрэбна даведка – сітуацыі ж бываюць розныя. Ларыса Васільеўна праводзіць рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану, падрыхтоўку справаздачных дакументаў, рыхтуе і выдае даведкі ці іншыя дакументы згодна пераліку адміністрацыйных працэдур, ажыццяўляе натарыяльныя дзеянні. Але, пэўна, самай прыемнай працэдурай з’яўляецца рэгістрацыя новых сямей і малышоў. – Памятаю, як хвалявалася падчас першай рэгістрацыі шлюбу ў сельсавеце, быццам сама замуж выходзіла! Старалася, каб гэты важны момант для маладых запомніўся надоўга і прайшло ўсё ў шчырай і цёплай абстаноўцы, – прыгадвае Л.В.Цвяцінская. – У цяперашні час вельмі мала мы рэгіструем шлюбаў, бо людзі імкнуцца праводзіць імпрэзы ў гарадах. Менш стала і нараджэнняў. За мінулы год выдалі толькі пяць такіх пасведчанняў, а сёлета пакуль не з’явілася на свет ні аднаго новага жыхара сельсавета. Хоць і сумна гэта зазначаць, але ў апошнія гады колькасць насельніцтва прыкметна змяншаецца. Задаволены работай Л.В.Цвяцінскай і цяперашні старшыня Вялікадолецкага сельскага Савета дэпутатаў Алег Леанідавіч Сыс: “Калі прыйшоў на гэтую пасаду, Ларыса Васільеўна дапамагала мне ўнікаць ва ўсе справы і зараз з’яўляецца маёй правай рукой. У маю адсутнасць выконвае і абавязкі старшыні, прычым, у гэты час магу не хвалявацца за рабочыя пытанні, бо ведаю – справіцца!” Добрыя водгукі пра жанчыну давялося пачуць і ад некаторых жыхароў сельсавета. Калі патрэбна, яна зменіць прыгожую сукенку на рабочае адзенне і з задавальненнем унясе свой уклад у навядзенне парадку на зямлі як каля ўласнага дома, так і на тэрыторыі каля сельвыканкама і ў аграгарадку. Як прызналася жанчына, яна вельмі любіць вырошчваць пакаёвыя і вулічныя кветкі і ў свой час нават збіралася стаць… кветкаводам, але да гэтага жадання скептычна аднесліся родныя. “Затое зараз свой нерастрачаны патэнцыял Ларыса Васільеўна рэалізуе дома і на рабоце: клумбы і ландшафтны дызайн мы смела давяраем ёй!” – дадае А.Л.Сыс. А яшчэ гэтая жанчына не толькі добры работнік, а і выдатная гаспадыня, добрая маці і бабуля для дваіх дачок і двух унукаў. Кажуць, што шчаслівы той, хто з задавальненнем раніцай ідзе на працу. Да такіх адносіцца і гераіня нашага аповеду. А калі чалавек любіць сваю работу, то і справа спорыцца. Вольга КАМАРКОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтую абаяльную жанчыну ведае кожны жыхар Вялікадолецкага сельсавета. Не толькі таму, што звяртаюцца да Л.В.Цвяцінскай па шматлікіх “папяровых” пытаннях, а і...
|
|