Беляць дрэвы, фарбуюць агароджы, рамантуюць дарогі. 21.by

Беляць дрэвы, фарбуюць агароджы, рамантуюць дарогі

14.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У нашым раёне ў самым разгары веснавы месячнік па навядзенні парадку на зямлі, аб’яўлены 
з 2 красавіка па 1 мая.


На замацаваных тэрыторыях работнікі арганізацый і прадпрыемстваў актыўна наводзяць парадак – як у горадзе, так і ў сельскіх населеных пунктах.


10-11 красавіка зроблены гэтыя здымкі. На вул. Кірава райцэнтра работнікі ДЮСШ чысцілі дарогу, на вул. Калгаснай убіралі пясок каля бардзюраў прадстаўнікі калектыву ДРБУ-155. Іх калегі ў гэты час шчыравалі на рэканструкцыі Памятнага знака энергетыкам Беларусі і Савецкага Саюза, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.


Прыводзілі ў належны стан не толькі цэнтральныя вуліцы, але і другарадныя. Грэйдэр камунальнай службы прайшоўся па вуліцах Берагавога і Камарова горада.


Па-за межамі горада навядзенне парадку таксама набірае абароты. Пры пад’ездзе да аграгарадка Храпкаў шырокі фронт работ развярнулі работнікі ДРБУ-155. Там рамантавалі дарогу, асфальтавалі яе асобныя ўчасткі. Побач бялілі дрэвы і фарбавалі малыя архітэктурныя формы і збудаванні прадстаўніцы сацыяльнай сферы – Віцьеўскіх школы і садка, Барысаўшчанскага сельвыканкама, ФАПа, Храпкаўскай бібліятэкі-філіяла, установы культуры. Стараліся і работнікі Судкоўскага сельвыканкама разам з работнікамі культуры, адукацыі, аховы здароўя на сваёй тэрыторыі. У аб’ектыў фотаапарата яны трапілі, калі фарбавалі агароджу на цэнтральнай вуліцы ў вёсцы Загалле.

Вялікую ўвагу ў сельвыканкамах надаюць і тэрыторыям грамадскіх могілак. Для працаёмкіх работ сюды прыязджаюць калектывы гарадскіх арганізацый. Так, на могілках у в. Казялужжа на гэтым тыдні плённа папрацавалі практыканты аўтабазы райспажыўтаварыства з прафесійнага ліцэя. Юнакі выканалі немалы пласт работы – устанавілі драўляную агароджу на могілках.



Работы працягваюцца. Наперадзе – правядзенне рэспубліканскага суботніка, які пройдзе 21 красавіка.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашым раёне ў самым разгары веснавы месячнік па навядзенні парадку на зямлі, аб’яўлены з 2 красавіка па 1 мая. На замацаваных тэрыторыях работнікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика