Сабрана тысяча подпісаў брэсцкіх студэнтаў за рэалізацыю дарожнай мапы Балонскага працэса. 21.by

Сабрана тысяча подпісаў брэсцкіх студэнтаў за рэалізацыю дарожнай мапы Балонскага працэса

16.04.2018 17:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У межах кампаніі “О, Балонья!”cабрана тысяча подпісаў за рэалізацыю дарожнай карты Балонскага працэса.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news54813.php

Сабрана тысяча подпісаў брэсцкіх студэнтаў за рэалізацыю дарожнай мапы Балонскага працэса

Пра тое, што такое дарожная карта, навошта ў яе падтрымку збіралі подпісы і чаму гэтыя рэформы важныя для студэнтаў Беларусі – у нашым матэрыяле.

Што такое “О, Балонья!”?

Кампанія “О, Балонья” рэалізуецца Агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” для студэнтаў брэсцкіх ВНУ. Праект распавядае пра Балонскую сістэму адукацыі і дае карысныя навыкі, якія неабходны кожнаму паспяховаму студэнту.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news54813.php

Сабрана тысяча подпісаў брэсцкіх студэнтаў за рэалізацыю дарожнай мапы Балонскага працэса

З жніўня 2017 года ў межах кампаніі праводзіліся трэнінгі па афармленню кантэнта ў сацсетках, здымках відэа, форум-тэатру, праходзілі конкурсы для студэнтаў. У сакавіку завяршыўся чарговы этап кампаніі: студэнтаў запрашалі стаць амбасадарамі Балонскага працэса. Для гэтага патрэбна было прайсці ўсе этапы трэнінга, які ўключаў у сябе наведванне лекцый і выступ на выбраную тэму ва ўніверсітэце. Фіналам праекта стала кампанія па зборы подпісаў за рэалізацыю Дарожнай карты па правядзенні ў Беларусі рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі.

Навошта збіралі подпісы?

Дарожная карта – гэта шэраг рэформ вышэйшай адукацыі, якія наблізяць Беларусь да стандартаў еўрапейскай прасторы. У сувязі з тым, што рэформы так і не адбыліся, у межах кампаніі “О, Балонья!” быў арганізаваны збор подпісаў за:

· добраахвотнае размеркаванне студэнтаў;

· аўтаномію вышэйшых навучальных устаноў;

· адкрытасць і празрыстасць універсітэцкага бюджэта;

· выбарнасць вышэйшых кіруючых пасад (рэктараў);


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news54813.php

Сабрана тысяча подпісаў брэсцкіх студэнтаў за рэалізацыю дарожнай мапы Балонскага працэса

Поўны тэкст петыцыі можна паглядзець тут: https://vk.com/doc-62817460_463000337

Рэакцыя студэнтаў на збор подпісаў

Подпісы збіраліся вакол універсітэцкіх карпусоў і студэнцкіх інтэрнатаў. Большасць студэнтаў станоўча ставілася да рэформаў і падпісывалі петэцыю. Аднак былі тыя, хто лічыў размеркаванне абавязковым (у вёсках не хапае спецыялістаў). Трапляліся студэнты, якія лічылі, што Балонскі працэс знізіць якасць адукацыі ў Беларусі: выпускнікі ў ЕЗ куды слабей за нашых. Сустракаліся і скептыкі, якія лічылі, што петыцыя нічога не зменіць, але подпіс ставілі. Тых, хто рэзка адказваў адмовай, было мала.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news54813.php

Сабрана тысяча подпісаў брэсцкіх студэнтаў за рэалізацыю дарожнай мапы Балонскага працэса

У выніку было сабрана больш за тысячу подпісаў. Сумесна з петыцыяй актывісты адправілі іх у Міністэрства адукацыі. Адказ будзе атрыманы да канца красавіка і апублікаваны на сайце dzedzich.org. Сачыце за навінамі!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах кампаніі “О, Балонья!”cабрана тысяча подпісаў за рэалізацыю дарожнай карты Балонскага працэса. Пра тое, што такое дарожная карта, навошта ў яе падтрымку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика