Пачаўся сезон кляшчоў. 21.by

Пачаўся сезон кляшчоў

17.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З прыходам вясновага цяпла актывізаваліся кляшчы. У нашым раёне ёсць ужо першыя пацярпелыя.

Іксодавы клешч можа быць пераносчыкам дзевяці ўзбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў на тэрыторыі Беларусі, з якіх найбольш часта рэгіструюцца клешчавы энцэфаліт і клешчавы барэліёз (хвароба Лайма). На тэрыторыі нашага раёна рэгіструецца клешчавы энцэфаліт – у мінулым годзе было 10 выпадкаў. Найбольш пацярпелі ў лясных масівах вёсак Задвор’е, Арцюхі, Яблынаўка, Мешычы. А наогул у мінулым годзе па медыцынскую дапамогу з-за пакусаў кляшчоў звярнуліся 75 чалавек, з іх 26 дзяцей і падлеткаў.

Як бачым, вельмі востра стаіць пытанне прафілактыкі. Звяртаем вашу ўвагу, што патрэбна сістэматычна праводзіць акарыцыдныя апрацоўкі тэрыторый і дэратызацыйныя мерапрыемствы па знішчэнні грызуноў, што папярэдзіць занос кляшчоў з іншых тэрыторый. Набыць прыманку для знішчэння грызуноў, заказаць апрацоўку свайго прысядзібнага ці дачнага ўчастка ад кляшчоў можна ў аддзеле прафілактычнай дэзынфекцыі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, 19, тэлефон 7-33-39.

Ірына ПЯТРОВІЧ,загадчыца аддзела эпідэміялогіі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З прыходам вясновага цяпла актывізаваліся кляшчы. У нашым раёне ёсць ужо першыя пацярпелыя. Іксодавы клешч можа быць пераносчыкам дзевяці ўзбуджальнікаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика