Трыумф гімназістаў. 21.by

Трыумф гімназістаў

18.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здаецца, што нельга дасягнуць  немагчымага. Але моцнае жаданне дайсці да самай высокай прыступкі дае свае вынікі.

Да ўдзелу ў заключным этапе самага галоўнага інтэлектуальнага спаборніцтва – рэспубліканскай  алімпіяды па навучальных прадметах – дайшлі самыя таленавітыя і адораныя вучні. Сярод такіх юнакоў і дзяўчат з розных куткоў Беларусі былі тры вучні з гімназіі: Марыя Кудравец, Мікіта Андрук і Андрэй Юркавец.

Дзесяцікласніца Марыя Кудравец у складзе зборнай каманды вобласці прымала ўдзел у алімпіядзе па рускай мове і літаратуры, якая праходзіла ў Віцебску.  Марыю чакалі тры выпрабаванні: водгук, лінгвістычны конкурс і вуснае выказванне. На жаль, дзяўчына па суме балаў не трапіла ў лік пераможцаў: не хапіла вопыту і далося ў знакі хваляванне, бо не было побач любімай настаўніцы, надзейнага сябра і майстра сваёй справы Людмілы Мчэдлавай.  Але мэтанакіраваная і ўпартая дзяўчына разам з настаўніцай яшчэ заявяць пра сябе.

Дарэчы, Марыя пад кіраўніцтвам Людмілы Арсеньеўны не так даўно атрымала перамогу ў абласным лінгвістычным  конкурсе “Ведай і любі рускую мову” ў Гомелі, дзе Марыя была ганаравана дыпломам II  ступені. Заўважу, што ў гэтым конкурсе прымаюць удзел толькі пераможцы і ўдзельнікі абласной і рэспубліканскай алімпіяд па рускай мове і літаратуры.

марія

Алімпіяда па навучальным  прадмеце “Працоўнае навучанне” праходзіла сёлета ў Магілёве. Адзінаццацікласнік Мікіта Андрук і дзесяцікласнік Андрэй Юркавец пасля перамогі на абласным этапе трапілі ў зборную каманду вобласці па падрыхтоўцы да рэспубліканскай алімпіяды. У гэтай справе яны ўжо не навічкі. Летась хлопцы прывезлі з рэспублікі два дыпломы другой ступені.


002

Юнакі рыхтаваліся да двух выпрабаванняў: практычнай часткі і тэарэтычных заданняў. Часта ў майстэрні іх можна было застаць з уключаным секундамерам, бо важна не толькі правільна зрабіць дэталь  з розных матэрыялаў, але і ўкласціся ў пэўны час, дасканала прачытаўшы чарцёж.

Нашым хлапчукам усё па сілах, бо разам з імі заўсёды іх любімы настаўнік Пётр Стральчэня, які дапамагае, накіроўвае, у якога заўсёды знойдуцца словы падтрымкі для сваіх выхаванцаў. Разам з Пятром Мікалаевічам вучні распрацоўваюць  эскізы дэталяў, шукаюць новыя ўзоры мастацкай разьбы па дрэве. Сістэмная і мэтанакіраваная праца настаўніка, яго асаблівы падыход да справы, сотні праведзеных навучэнцамі ў майстэрні гадзін і закручаных шрубаў, дзясяткі сточаных нажовак, метры скарыстанай наждачнай паперы – і ўзнагароды самай высокай пробы, яны – дыпламанты I ступені заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды. Гэта самы высокі вынік у рэспубліцы, да якого Мікіта і Андрэй ішлі не адзін год вучобы ў гімназіі.

Хочацца сказаць вялікі дзякуй за падтрымку і дапамогу, аказаную вучням у час падрыхтоўкі да алімпіяды, бацькам і настаўнікам, за падоранае дзецям пачуццё ўпэўненасці ў сабе, за разуменне важнасці зробленнай справы.

Завяршыліся дні напружанай працы, напоўненыя радасцю адкрыццяў, пераадоленнем перашкод, сустрэчамі з аднадумцамі, задавальненнем ад зробленага. Наперадзе чакаюць новыя хваляванні і новыя перамогі. Няхай у іх усё атрымаецца.

Дзякуй, што вы такія ў нас ёсць: дзеці і настаўнікі, адданыя сваёй справе людзі. Поспехаў вам, шчасця і ўдачы, каб ваша праца была заўсёды плённай і прыносіла толькі задавальненне.

Людміла ХІЛЬМАН,

дырэктар гімназіі.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здаецца, што нельга дасягнуць  немагчымага. Але моцнае жаданне дайсці да самай высокай прыступкі дае свае вынікі. Да ўдзелу ў заключным этапе самага галоўнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика