У Пінску прайшла экскурсія для намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце школ і гімназій
18.04.2018
—
Разное
|
>
Экскурсійныя працэсіі на пінскіх вуліцах не рэдкасць. І нядаўна ў такім мерапрыемстве ўдзельнічалі намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце школ і гімназій горада.
Ініцыятарам экскурсіі пад эгідай Года малой радзімы стала старшыня Пінскага аддзялення Беларускага грамадскага аб’яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, дырэктар турыстычнай фірмы «Чары Палесся» Т.А.Хвагіна. Таццяна Аркадзьеўна нагадала пра тое, як важна для кожнага ведаць свой горад, свае карані. У гэты раз яна вырашыла далучыць да гісторыі Пінска настаўнікаў школ і гімназій, якія потым змогуць зацікавіць сваіх выхаванцаў. У хуткім часе, 21-22 красавіка, у краіне будзе праводзіцца традыцыйны «Фэст экскурсаводаў». Ён прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў, які святкуецца 18 красавіка. Т.А.Хвагіна адзначыла, што і ў Пінску будуць праведзены бясплатныя экскурсіі. Але пакуль што дакладна невядома колькі і якія. Ірына ДЗЕНІСОВІЧ Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Экскурсійныя працэсіі на пінскіх вуліцах не рэдкасць. І нядаўна ў такім мерапрыемстве ўдзельнічалі намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце школ і гімназій...
|
|