Купалаўскі тэатр рыхтуе прэм'еру "Талерантнасці"
18.04.2018 13:08
—
Разное
|
На Вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 27, 28 красавіка і 4, 10 мая адбудзецца прэм’ера спектакля "Талерантнасць" рэжысёра Мікалая Пінігіна паводле п’есы французскага драматурга Ясміны Рэза "Бог разні". Яе імя вядома купалаўскаму гледачу па легендарным спектаклі "АРТ", да якога неаднойчы звяртаўся ў сваёй творчасці рэжысёр Мікалай Пінігін. Як паведамілі ў тэатры, сцэнаграфіяй займаецца вядомы мастак Руслан Вашкевіч, які ўжо працаваў у тэатры над афармленнем спектакля "Школа падаткаплацельшчыкаў". Касцюмы зроблены паводле эскізаў Алёны Ігрушы. Спектакль называецца "Талерантнасць", бо, па меркаванні Пінігіна, назва "Бог разні" для беларускага гледача будзе адразу перагукацца з тэмай вайны. Аднак тэма твора камічная і абсурдная – пабіліся два хлопцы-падлеткі, і цяпер іх бацькі намагаюцца інтэлігентна вырашыць, хто правы і вінаваты ў гэтай сітуацыі. Адметнасць твораў Ясміны Рэза - ў здольнасці вельмі тонка раскрываць сапраўдную сутнасць герояў і паказваць рысы, якія хаваюцца за маскай талерантнасці і дабразычлівасці. Паводле задумы Пінігіна, сюжэтная лінія ў спектаклі выходзіць па-за межы пакоя і ахоплівае пытанні талерантнасці ў больш шырокім кантэксце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 27, 28 красавіка і 4, 10 мая адбудзецца прэм’ера спектакля "Талерантнасць" рэжысёра Мікалая...
|
|