23 красавіка ў механізатара адкрытага акцыянернага таварыства «Навасёлкі-Лучай» Руслана Шымко (на здымку) юбілей — спаўняецца трыццаць гадоў. Але адзначыць ён гэту прыгожую дату не за святочным сталом, а ў полі. Не да ўрачыстасцей, калі веснавы прыпар патрабуе поўнай аддачы сіл і сродкаў.
Руслан працуе на трактары «МТЗ-3022» з сеяльным агрэгатам «АПП-6П». Кожную пасяўную малады механізатар быў у ліку перадавікоў раённага спаборніцтва. Безумоўна, не стане выключэннем і цяперашняя. Асабісты ранейшы рэкорд — 50 гектараў сяўбы за дзень. Пажадаем юбіляру, каб сёлета ён перавысіў гэту лічбу.
> 23 красавіка ў механізатара адкрытага акцыянернага таварыства «Навасёлкі-Лучай» Руслана Шымко (на здымку) юбілей — спаўняецца трыццаць гадоў. Але адзначыць...