Миорские газовики в тройке победителей в Гродно. 21.by

Миорские газовики в тройке победителей в Гродно

20.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Трэцяе месца, дыпломы ў намінацыях “Лепшы майстар” і “Лепшая рацыяналізатарская прапанова”. Такі вынік у брыгады Міёрскага РГЗ на сёлетнім рэспубліканскім аглядзе-конкурсе прафмайстэрства. Спаборніцтва праходзіла ў Гродне ў сакавіку. Удзельнічалі сем каманд – з шасці аблгазаў і УП “Мінгаз”. Віцебшчыну прадстаўляла брыгада Міёрскага РГЗ ВУ “Браслаўгаз”. Для старшага майстра Уладзіміра МАКСІМЕНКІ, слесара аварыйна-аднаўленчых работ Юрыя АЎЛАСЕВІЧА і вадзіцеля Сяргея ГАЙЛЕША мерыцца прафмайстэрствам не ў навінку.

 ЭТАПЫ конкурсу класічныя. Правяралі ўкамплектаванасць брыгад неабходнымі абсталяваннем і інструментамі, тэарэтычныя веды і практычныя навыкі. Найбольшую ўвагу прыцягваюць рацыяналізатарскія прапановы. Як і ў мінулым годзе, сёлета самую высокую ацэнку журы атрымалі міярчане.

 Правільна адказаць на дваццаць пытанняў тэста патрабавалася на тэарэтычным этапе. Практычнае заданне – адрамантаваць газавы ацяпляльны апарат і выканаць дыягностыку тэхнічнага стану праточнага воданагравальніка.

БРЫГАДА Міёрскага РГЗ набрала 84,33 бала і стала трэцяй у спаборніцтве. З вынікам 85,83 бала другую пазіцыю заняла камандна ВУ “Гроднагаз”. Лідзіруе ВУ “Магілёўгаз” з 91 балам.

 

Дар’я ШУК, слесар АіРВГ Міёрскага РГЗ.

Фота прадастаўлена Міёрскім РГЗ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Трэцяе месца, дыпломы ў намінацыях “Лепшы майстар” і “Лепшая рацыяналізатарская прапанова”. Такі вынік у брыгады Міёрскага РГЗ на сёлетнім рэспубліканскім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика