Пры пажары ў гаражы загінуў кіроўца пастаўскай бальніцы
20.04.2018 12:29
—
Разное
|
Фота: mchs.gov.by У ноч на 20 красавіка у 0.43 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра задымленне ў гаражы па вуліцы Маладзёжнай ў вёсцы Навасёлкі Пастаўскага раёна, паведамляе Прыбыўшы на месца выкліку, яны ўбачылі шчыльнае задымленне ўнутры гаража і на першым паверсе ў будынку. У гаражы стаяў аўтамабіль ВАЗ 2107 1995 года выпуску, які належыць Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Падчас узнікнення пажару ў будынку Навасёлкаўскай амбулаторыі была толькі 60-гадовая вартаўніца, якая выйшла на вуліцу сама да прыбыцця ратавальнікаў. У 1.34 работнікі знайшлі на падлозе першага паверха труп 40-гадовага кіроўцы пастаўскай бальніцы. Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што ёй стала неасцярожнае абыходжанне загінулага кіроўцы з агнём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by У ноч на 20 красавіка у 0.43 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра задымленне ў гаражы па вуліцы Маладзёжнай ў вёсцы Навасёлкі Пастаўскага раёна,...
|
|