Сяўба ідзе, сяўбе – дарогу!. 21.by

Сяўба ідзе, сяўбе – дарогу!

20.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сяўба ідзе, сяўбе – дарогу!

У мінулыя выхадныя ў раёне стартавала сяўба зерневых і зернебабовых. Як і кожны год, першымі сеяць пачалі ААТ “Прыдзвінскі” і КУСГП “Ульскі”.  А сёлета да іх далучылася і ААТ “АграБаравінка”.
Мы пабывалі на палетках “Ульскага”, якія размешчаны ўздоўж Дзвіны. Здаецца, вясна сёлета спазнілася і прымусіла чакаць механізатараў, але за некалькі дзён добрага надвор’я сонца і вецер так падсушылі глебу, што месцамі за трактарамі  і сеялкамі нават можна было ўбачыць слуп пылу.
Разам з дырэктарам гаспадаркі Валянцінай Лабейкай прыязджаем ва ўрочышча Шашы, дзе на трохмятровай сеялцы “Лемкэн” працаваў Васіль Аглушэвіч. “З такімі рупліўцамі, як Васіль, адсеемся ў час, – пахваліла механізатара Валянціна Уладзіміраўна. – Праўда, прыйдзецца пастарацца, бо работы наперадзе шмат: трэба засеяць 785 гектараў зерневых і зернебабовых, 200 га кукурузы і 180 га рапсу. Нашы механізатары настроены працаваць увесь светлавы дзень, яны рвуцца ў бой, бо спадзяюцца на добрыя веснавыя заробкі”.
У “Ульскім” веснавыя работы вядуцца ў комплексе: падкормка, ворыва і сяўба. Прычым, у гэтым ланцужку нельга выдзеліць галоўнае, бо важныя ўсе агратэхнічныя прыёмы.
Сёлета ўпершыню за некалькі апошніх гадоў   энерганасычаныя трактары будуць працаваць у дзве змены. Пра гэта нам расказалі механізатары Іван Пацапнёў і Вадзім Старавойтаў, якія рупіліся на “Кіраўцы” з плугамі. Вадзім – механізатар вопытны, не першы год за рулём. Ён вучыў свайго маладога калегу Івана, бо наперадзе хлопца чакае напружаная работа ў начную змену. Гэта будзе ў прыпар, калі на ўсіх палетках, а не толькі ля Дзвіны, можна будзе распачынаць сяўбу. Кожны з механізатараў за змену зараз паспявае ўзараць да трыццаці гектараў глебы, пры рабоце ў начную змену гэта лічба павялічыцца ўдвая.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №31 ад 21.04.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяўба ідзе, сяўбе – дарогу! У мінулыя выхадныя ў раёне стартавала сяўба зерневых і зернебабовых. Як і кожны год, першымі сеяць пачалі ААТ “Прыдзвінскі” і КУСГП...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика