Люстрадзён на сёньня
23.04.2018
—
Разное
|
![]() У гэты дзень 23 красавіка 1916 г. у Ваўкавыску нарадзіўся польскі лекар, гінеколаг і гісторык медыцыны Пётр ШАРЭЙКА. Сын Томаса Шарэйкі і Сафіі Севашкевіч. У 1936-1939 гг. — студэнт медыцынскага факультэта Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. У 1941 г. вывучаў медыцыну ў Нацыянальным інстытуце медыцыны ў Львове. Дыплём лекара атрымаў 25 чэрвеня 1941 г. Абараніў яго 25 сакавіка 1946 года на медыцынскім факультэце Ягелонскага універсітэта. У 1941-1942 гг. працаваў у акушэрска-гінекалагічным аддзяленьні шпіталя Сьвятога Лазара ў Кракаве. З 1945 па 1950 гг. кіраўнік дэпартамента шпіталяў Міністэрства аховы здароўя. З 1952 па 1954 гг. ад’юнкт катэдры аховы здароўя Медыцынскай акадэміі ў Варшаве. Арганізатар і галоўны лекар акушэрска-гінекалагічнай клінікі на вул.Мідаліньскага ў Варшаве. У 1965-1968 гг. галоўны лекар лякарні Сьвятой Сафіі на вул.Жалезнай у Варшаве. У 1968-1970 гг. галоўны лекар лякарні на вул.Інфлянцкай. З 1976 па 1984 гг. галоўны лекар паліклінікі раёна Варшава-Воля. З 1948 па 1950 гг. рэдактар часопіса «Польскія шпіталі». У 80-х гадах па яго ініцыятыве была ўтворана Гістарычная Секцыя Польскага Медыцынскага Таварыства. У 1991 годзе калегія Польскага Медыцынскага Таварыства узнагародзіла Шарэйку медалём Gloria Medicinae, а ў 1994 г. ён стаў ганаровым членам Польскага Таварыства Гісторыі медыцыны і фармацыі. У 1998 г. годзе ўзнагароджаны медалём Аўгуста Фердынанда Вольфа. Аўтар шасьці тамоў Слоўніка польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя, апублікаваных у перыяд часу з 1990 па 2003 гг. Матэрыялы для гэтай працы зьбіраў на працягу пяцідзесяці гадоў. У агульнай складанасьці гэта 5642 біяграфіі польскіх лекараў у алфавітным парадку. У першым томе Слоўніка ўтрымліваюцца біяграфіі, напісаныя па сабранай Шарэйка інфармацыі ад членаў сем’яў лекараў. Ўключаны біяграфіі 44 генералаў-лекараў, якія служылі ў аўстрыйскім, польскім і рускім войсках; 41 лекара — удзельнікаў паўстаньня 1863 г., большасьць з якіх не вярнулася назад у Польшчу; 108 лекарах, якія навучаліся ў Расеі і засталіся там і прымалі ўдзел у станаўленьні і арганізацыі сістэмы аховы здароўя і, як мяркуе Шарэйка, незаслужана пералічаных да ліку рускіх лекараў. Супрацоўнічаў з рэдакцыямі Польскага біяграфічнага Слоўніка, Энцыклапедыяй Здароўя, Малой Медыцынскай Энцыклапедыяй. Працы: Памёр 25 ліпеня 2009 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэты дзень 23 красавіка 1916 г. у Ваўкавыску нарадзіўся польскі лекар, гінеколаг і гісторык медыцыны Пётр ШАРЭЙКА. Сын Томаса Шарэйкі і Сафіі... |
|