У творчасці педагогі лепшыя. 21.by

У творчасці педагогі лепшыя

23.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напрыканцы лютага ў Мазыры адбыўся абласны этап рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2018”.  Петрыкаўшчына на ім была прадстаўлена вакальным дуэтам педагогаў сярэдняй школы № 1 Ірыны Молінай і Маргарыты Жарабцовай, аўтарам і выканаўцам сваіх вершаў з Капаткевіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Надзеяй Якімавай і тэатрам моды Петрыкаўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Надзеі Слабадзянюк і Жанны Пінчук.

Сярод 120 удзельнікаў нашы зямлячкі былі на вышыні, і кожнае іх выступленне атрымала ўхвальныя словы членаў журы. Пра гэта ў тым ліку цяпер можна прачытаць на старонках Весніка Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі “Мой прафсаюз” і на сайце гэтага СМІ.

A9R3A66

Надзея Якімава

Калектыў раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі з калекцыяй адзення “Подых рэтра”  стаў пераможцам у намінацыі “Арыгінальны жанр”, узняўшыся на п’едэстале вышэй калектываў Светлагорскага і Жлобінскага цэнтраў творчасці.

29 сакавіка  сваю калекцыю   адзення Цэнтр творчасці прадставіў на гала-канцэрце рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі-2018” у Палацы культуры прафсаюзаў у Мінску. Адтуль нашы мадэльеры і іх мадэлі прывезлі дыплом фіналіста ў намінацыі “Арыгінальны жанр”.

Днямі з рабочай паездкай у нашым раёне быў старшыня Гомельскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Мікалай Філіпцоў. Ён наведаўся ў Цэнтр, каб пераможцам уласна ўручыць дыплом і грашовую прэмію ад абласнога камітэта.  Мікалай Акімавіч асабіста падзякаваў  за актыўны і дзейсны  ўдзел  у конкурсе кожнай з удзельніц калектыву. Пацікавіўся дасягненнямі і магчымасцямі цэнтра. Не засталіся ў баку ад яго ўвагі і ўмовы працы супрацоўнікаў установы дадатковай адукацыі – забеспячэнне працоўным абсталяваннем, арганізацыя месца для адпачынку.

Адной з прапаноў старшыні абласнога галіновага прафсаюза было выступленне “Тэатра моды” на абласной канферэнцыі працаўнікоў адукацыі ў жніўні сёлета.


Мікалай Філіпцоў з калектывам раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і старшынёй райкама прафсаюза Тамарай Басюк

Мікалай Філіпцоў з калектывам раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і старшынёй райкама прафсаюза Тамарай Басюк



Ірына Моліна і Маргарыта Жарабцова

Ірына Моліна і Маргарыта Жарабцова

Алена БРУЦКАЯ.

Фота ok-edn.gomel.iptv.by.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы лютага ў Мазыры адбыўся абласны этап рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2018”. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика