Берасцеец вярнуў сто долараў, "ахвяраваныя" на храм. 21.by

Берасцеец вярнуў сто долараў, "ахвяраваныя" на храм

23.04.2018 19:41 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: crosswalk.com

У пятніцу, 20 красавіка, 35-гадовы жыхар Брэста выявіў, што згубіў у гіпермаркеце "Еўраопт" на вуліцы Радужнай сто долараў, і звярнуўся ў міліцыю. Аказалася, грошы знайшоў іншы наведвальнік і паклаў у скрыню для ахвяраванняў на будаўніцтва храма-капліцы ў гонар апостала Фамы.

У прэс-службе Ленінскага РАУС Брэста Еўрарадыё расказалі, маўляў даведаўшыся пра гэта, гаспадар купюры сказаў, што, "напэўна, пакіне грошы для патрэб храма, хай настаяцель не перажывае — забіраць не буду".

Цікава, што ў дырэкцыі крамы нам выдалі іншую версію фіналу гісторыі.

"У суботу прыйшоў святар, адкрыў скрыню і вярнуў сто долараў ўладальніку".

Пра тое, што ніякіх ахвяраванняў не было, пацвердзілі і ў вайсковай часці 5526 Унутраных войскаў МУС, на тэрыторыі якой вядзецца будаўніцтва храма.

"Калі б наведвальнік "Еўраопта" пакінуў грошы, вось гэта было б цікава! Але ніхто нічога не пакідаў. Міліцыя выявіла грошы ў скрыні для ахвяраванняў. На месцы сабралі камісію і вярнулі іх ўладальніку. Бацюшкі там не было".

Зямлю на будаўніцтва храма-капліцы ў гонар апостала Фамы на тэрыторыі вайсковай часці ў Брэсце кіраўнік дзяржавы выдзеліў яшчэ ў 2010 годзе. Мінула восем гадоў — там вядуцца апрацоўчыя работы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: crosswalk.com У пятніцу, 20 красавіка, 35-гадовы жыхар Брэста выявіў, што згубіў у гіпермаркеце "Еўраопт" на вуліцы Радужнай сто долараў, і звярнуўся ў міліцыю....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика