Салодкі бярозавік
24.04.2018
—
Разное
|
На Стаўбцоўшчыне пачалася нарыхтоўка бярозавага соку. У Стаўбцоўскім лясгасе працуюць пяць соканарыхтоўчых брыгад – у Прудскім доследным, Налібацкім, Хатаўскім, Старынскім і Акінчыцкім лясніцтвах. Сёлета неабходна назапасіць ляснога напітку не менш за 440 тон. Свежы бярозавік адпраўляецца на перапрацоўку на Мінскі завод безалкагольных напіткаў, з якім у лясгаса заключаны дагавор. – Пры наяўнасці плюсавых тэмператур тэрміны нарыхтоўкі могуць быць сціслымі, на працягу двух-трох тыдняў, – адзначае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа. Усе жадаючыя могуць набыць бярозавы сок у любым з названых вышэй лясніцтваў. Цана яго – 11 капеек за літр. Нарыхтоўка бярозавага соку рэгламентуецца артыкулам 84 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі, якія зацверджаны пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Дапускаецца спосаб саманарыхтоўкі соку для ўласных патрэб. Для гэтага не трэба выпісваць лесарубачны білет, але неабходна прайсці ў лясніцтве адпаведны інструктаж, дзе і пакажуць участак, на якім можна зрабіць падсочку без шкоды для дрэў. Таццяна ПЯТКЕВІЧ НА ЗДЫМКАХ: спецыяліст па збыце Стаўбцоўскага філіяла Гарадзейскага цукровага камбіната Вікторыя Ясяновіч рэкламуе прадукцыю прадпрыемства; ідзе нарыхтоўка бярозавіку. Фота Васіля ЗЯНЬКО Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Стаўбцоўшчыне пачалася нарыхтоўка бярозавага соку. У Стаўбцоўскім лясгасе працуюць пяць соканарыхтоўчых брыгад – у Прудскім доследным, Налібацкім, Хатаўскім,...
|
|