“Экскурсія ў школу будучага”. 21.by

“Экскурсія ў школу будучага”

25.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Рацыянальнае выкарыстанне энергіі – адзін з важнейшых прыя­рытэтаў дзяржаўнай палітыкі нашай краіны. Выхаванне культуры энерга­зберажэння з’яўляецца неабходнай умовай паспяховага развіцця эканомікі і захавання навакольнага асяроддзя. Штогод (з 2007 года) прахо­дзіць рэспуб­ліканскі конкурс праектаў устаноў адукацыі па эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон”. Яго галоўныя мэты – фарміраванне ў падрастаючага пакалення ўсвядомленых адносін да энерга­рэсурсаў, прапаганда метадаў эканоміі энергіі, фарміраванне актыўнай грама­дзянскай пазіцыі шляхам рэалізацыі сацыяльна значных праектаў па энерга­зберагальных тэхналогіях. З 2010 года ў конкурсе ўдзельнічае СШ № 8. Вучні і нас­таўнікі не раз атрымлівалі ўзнагароды на раённым і абласным этапах.
Сёлетні “Энергамарафон” стаў самым паспяховым. Праект “Экскурсія ў школу будучага” перамог на вобласці ў намінацыі “Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі”. На зак­лючным этапе праект заваяваў дыплом III ступені і грашовы прыз – 30 тысяч рублёў для рэалізацыі мерапрыемстваў па павышэнні энергаэфектыўнасці. Аўтар “Экскурсіі ў школу будучага” – намеснік дырэктара СШ № 8 па вучэбнай рабоце Ганна Парукава. Камп’ютарным афармленнем займалася сакратар вучэбнай часці Ганна Федарэнка. “Высокая тэхнічная аснашчанасць новай школы, шматгадовая сістэма працы, творчы і мэтанакіраваны педагагічны калектыў садзейнічаюць фарміраванню ў падрастаючага пакалення ўяўлення, што энерга­зберажэнне – неад’емная частка дзяржаўнай палітыкі Рэспуб­лікі Беларусь, а ахова навакольнага асяроддзя – справа ўсіх і кожнага”, – сказала ­Ганна Парукава.
Анжэліка Саўчанка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рацыянальнае выкарыстанне энергіі – адзін з важнейшых прыя­рытэтаў дзяржаўнай палітыкі нашай краіны. Выхаванне культуры энерга­зберажэння з’яўляецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика