«Белая Русь» пашырае гарызонты: новая пярвічка створана ў Лідскім прафесіянальным ліцэі меліярацыйнага будаўніцтва
25.04.2018
—
Разное
|
Атрымаўшы іх, новыя члены пярвічкі дзяліліся ўражаннямі з карэспандэнтам “Лідскай газеты”. “Усё жыццё працую на кіруючых пасадах і ведаю аб існаванні “Белай Русі” яшчэ з тых часоў, калі ёю кіраваў Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, – адзначыў загадчык аддзялення курсавой падрыхтоўкі Тадэвуш Андрукевіч. – Нядаўна мне прапанавалі ўступіць у яе рады, і я даў згоду. Лічу, што гэта вельмі важная і значымая арганізацыя, справы яе патрэбныя”. Гэта ўжо шасцідзясятая па ліку пярвічка ў раёне, а разам лідская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” сабрала пад сваім крылом 1049 чалавек. Віншуючы першых членаў новай пярвічкі, старшыня раённай арганізацыі “Белай Русі” Аляксандр Кадлубай выказаў спадзяванне, што яна будзе прырастаць, і падзяліўся дасягненнямі і планамі арганізацыі. “Белая Русь” прыцягвае сваёй дзейнасцю лідчан, таму што пазіцыяніруе дзяржаўную палітыку, а значыць мае сацыяльную накіраванасць. Шмат добрых спраў на рахунку лідскай “Белай Русі”: гэта і дапамога аддзяленням Лідскай ЦРБ і ўзнагароджанне лепшых вучняў устаноў адукацыі, садзеянне ў самых розных жыццёвых сітуацыях жыхарам горада і раёна. Напрыклад, з просьбай аб дапамозе на лячэнне дзіцяці ў арганізацыю звярнулася сям’я з Бярозаўкі – сродкі былі выдаткаваны. Не адмовілі ў падтрымцы і лідчанцы, якая выдала сваю кнігу вершаў. Шмат важных, карысных спраў, праектаў яшчэ наперадзе. Як адзначыў Аляксандр Уладзіміравіч, сярод членаў арганізацыі нямала ініцыятыўных, энергічных, актыўных лідчан, адпаведна, у лідскай “Белай Русі” шмат ідэй. Адна з бліжэшых ініцыятыў – турыстычны злёт. – Прыемна, што ў ліцэі меліяратыўнага будаўніцтва ініцыятыва стварэння пярвічкі зыходзіла менавіта ад установы адукацыі (дарэчы, як і ў політэхнічным ліцэі, дзе пярвічка ў хуткім часе таксама будзе створана), – адзначыў Аляксандр Кадлубай. – Самыя актыўныя ў “Белай Русі” – прадстаўнікі сферы адукацыі. Але чакаем у свае рады больш работнікаў прамысловых прадпрыемстваў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўрачыстай абстаноўцы, у прысутнасці калектыва, пяцярым супрацоўнікам ліцэя, а гэта Тадэвуш Андрукевіч, Вацлаў Шостак, Антон Сурвіла, Станіслаў Банцэвіч і... |
|