За інтэлект без межаў. 21.by

За інтэлект без межаў

25.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Амаль 150 зарэгістраваных гульнявых анлайн-пляцовак з усяго свету, няпростыя пытанні і непаўторны азарт сапраўднага паядынку розумаў. Гэта – ХХ міжнародны сінхронны турнір па інтэлектуальных гульнях “Кубак гарадоў”, які прайшоў з 30 сакавіка па 2 красавіка. Удзел у сустрэчы, якая адбылася ў рамках турніру на базе Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, прынялі каманды знаўцаў Кобрыншчыны і Бярозы.

Сённяшні сінхронны турнір – чарговы доказ таго, што інтэлектуальны рух Кобрыншчыны выходзіць на міжнародны ўзровень, і гэта – вельмі важны для нас крок. Ад імя ўсіх членаў “Белай Русі” я спадзяюся, што гэты рух у нашым рэгіёне будзе развівацца, а кобрынскія інтэлектуалы яшчэ не раз адзначацца новымі перамогамі, — адзначыў старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Раман Мельнік.

У гэты раз удзел у турніры прынялі 6 кобрынскіх каманд – “Старыя-разбойнікі”, “L&G», «Пінгвіны», “Magic is lost», “Эфект Доплера” и “Надзея”, а таксама госці з Бярозы – каманда “Асобая думка”. Як адзначыў нязменны арганізатар і вядучы інтэлектуальных гульняў Кобрыншчыны Вячаслаў Кузьміч, удзел у падрыхтоўцы пакета пытанняў турніра прынялі знаўцы з усяго свету – у тым ліку з Масквы, Даўгаўпілса, Рыгі, Санкт-Пецярбурга, Томска, Іерусаліма і Хайфы. Узровень наклаў свой адбітак на гульню – як адзначалі самі ўдзельнікі, пытанні былі вельмі складаныя, і прымушалі, што называецца, кінуць у бой усе магчымыя інтэлектуальныя рэзервы. Што ж датычыцца пераможцаў, то імі у гэты раз сталі госці — бярозаўская каманда “Асобая думка”.



Дзмітрый БЯЛОЎ.

НА ЗДЫМКАХ аўтара: да удзельнікаў турніра звяртаецца Раман Мельнік; момант гульні .

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За інтэлект без межаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика