Аршанскі бяздомны абакраў царкву і пачаў новае жыццё. 21.by

Аршанскі бяздомны абакраў царкву і пачаў новае жыццё

26.04.2018 17:21 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

Зранку 23 красавіка ў Аршанскі РАУС звярнуўся настаяцель адной з мясцовых цэркваў. Па яго словах, уначы нехта каменем разбіў шкло ў храме і залез усярэдзіну. Зламыснік скраў тысячу рублёў з сейфа, які знаходзіўся ў будынку, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыкакнкама.

Неўзабаве па падазрэнні ў злачынстве міліцыянты затрымалі мясцовага 33-гадовага бяздомнага мужчыну.  Паведамляецца, што мужчына стаў наведваць гэтую царкву зусім нядаўна, хоць раней не вызначаўся асаблівай пабожнасцю. Перад рабаваннем ён правёў у храме цэлы дзень. У гэты час, верагодна, ён падгледзеў, дзе знаходзіцца сейф і ляжыць ключ ад яго.

"Пасля здзяйснення крадзяжу ў яго пачалося зусім іншае жыццё. Мужчына пачаў раз'язджаць па горадзе на таксі, выдаткоўваць грошы ў мясцовых крамах і нават аплаціў нумар у мясцовым гатэлі", — паведамляе віцебская міліцыя. 

Затрымалі мужчыну ў аб'екце грамадскага харчавання. На яго пачалі крымінальную справу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Зранку 23 красавіка ў Аршанскі РАУС звярнуўся настаяцель адной з мясцовых цэркваў. Па яго словах, уначы нехта каменем разбіў шкло ў храме і залез...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика