У Брэсце з кавярні эвакуявалі 17 чалавек. 21.by

У Брэсце з кавярні эвакуявалі 17 чалавек

27.04.2018 11:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

17 чалавек давялося эвакуяваць з брэсцкай кавярні з-за фальшывага паведамлення пра мініраванне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.

26 красавіка ў 23.10 у Маскоўскі РАУС Брэста з мабільнага тэлефона затэлефанаваў чалавек і паведаміў, што кавярня на Варшаўскай шашы замініраваная. Таксама ён заявіў пра падрыхтоўку выбуху. 

На месца выбывалі следча-аператыўная група, супрацоўнікі РАУС, паставой службы міліцыі, ДАІ, сапёрна-піратэхнічнай групы, МНС і хуткай медыцынскай дапамогі. З установы былі эвакуяваныя 17 чалавек. Але абследаванне кавярні не выявіла выбухованебяспечных прадметаў.

Ілжэмінёрам, як высветлілі праваахоўнікі, быў непрацуючы жыхар аграгарадка Моталь Іванаўскага раёна. Мужчыну затрымалі. Праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com 17 чалавек давялося эвакуяваць з брэсцкай кавярні з-за фальшывага паведамлення пра мініраванне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика