Парадак на зямлі залежыць ад парадку ў думках і ўчынках
27.04.2018
—
Разное
|
Гэты год у краіне абвешчаны Годам малой радзімы. Прыярытэтным напрамкам у дзейнасці грамадства, арганізацый і прадпрыемстваў з’яўляецца навядзенне парадку на зямлі і ў населеных пунктах. Якія задачы вызначаны ў раёне з гэтай нагоды, якія мерапрыемствы па добраўпарадкаванні запланаваны на бягучы год – наша гутарка з начальнікам райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іванам Міцурам. – Іван Паўлавіч, на пачатку давайце ўзгадаем, якія мерапрыемствы па добраўпарадкаванні былі рэалізаваны летась? – У мінулым годзе асноўнымі мерапрыемствамі па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі былі рамонты помнікаў, абеліскаў і брацкіх магіл воінаў, знос лядашчых будынкаў, усталяванне і рамонт агароджы, добраўпарадкаванне дарог, прылягаючых тэрыторый, устаноўка малых архітэктурных форм перад навучальнымі, адміністрацыйнымі і вытворчымі будынкамі і базамі, абсталяванне кветнікаў і іншае. У ходзе выканання леташняга плана мерапрыемстваў на тэрыторыях населеных пунктаў былі дадаткова абсталяваны чатыры прыдамавыя тэрыторыі шматпавярховай жыллёвай забудовы – абсталяваны тратуары, пешаходныя дарожкі, дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі, таксама праведзена азеляненне дваравых тэрыторый, устаноўлены кантэйнеры для бытавых адходаў, праведзены рамонт вулічна-дарожнай сеткі на плошчы больш дзвюх тысяч квадратных метраў і выкананы многія іншыя віды работ. – Зразумела, што санітарны стан і добраўпарадкаванне населеных пунктаў у многім залежаць ад эфектыўнасці функцыянавання сістэмы збору адходаў у насельніцтва. – Гэта сапраўды так. У раёне па стане на пачатак мінулага года налічваўся 1 палігон цвёрдых камунальных адходаў і 51 міні-па-лігон, з якіх летась быў выведзены з эксплуатацыі і рэкультываваны 21. На працягу года інспекцыяй рэгулярна праводзіліся праверкі гэтых аб’ектаў. У выніку было выяўлена 75 парушэнняў правілаў іх эксплуатацыі і ўтрымання. Увогуле ж за год супрацоўнікамі інспекцыі было праведзена адзінаццаць планавых праверак, 33 маніторынгі, 17 рэйдаў, 141 даследаванне і іншыя кантрольныя дзеянні. У выніку былі выяўлены 602 парушэнні, з якіх 566 – ухілена. – Пэўна, не менш насычаныя планы бягучага года? – Рашэннем райвыканкама кожнаму суб’екту гаспадарання былі пастаўлены канкрэтныя задачы па добраўпарадкаванні. Сёлета будуць працягнуты работы па навядзенні парадку на машынных дварах і фермах сельгаспрадпрыемстваў. Таксама працягнецца знос лядашчых будынкаў. Згодна з раённым планам сёлета неабходна знесці 154 пустуючыя і лядашчыя будынкі і 5 неэксплуатуемых сельскагаспадарчых аб’ектаў з прыцягненнем у абарот 46 гектараў вызваленых земляў. Дарэчы, летась на тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў былі знесены 162 лядашчыя дамы і ў абарот вернуты 42 гектары зямлі. Сярод сёлетніх мерапрыемстваў – рамонт агародж, устаноўка архітэктурных форм, работы па ліквідацыі і недапушчэнні несанкцыянаваных звалак у населеных пунктах, зялёных зонах і на тэрыторыях водаахоўных зон, работы па добраўпарадкаванні могілак. – Штогод немалую праблему прыносяць ахвочыя да выпальвання сухой расліннасці. Якую работу праводзіць інспекцыя з такімі грамадзянамі? – На жаль, любяць кінуць запалку ў сухую траву не толькі звычайныя грамадзяне, але і ў гаспадарках. І нікому ў галаву не прыходзіць, што гэта прыносіць толькі шкоду: у агні гінуць насякомыя, жывёлы, рэдкія віды раслін, знішчаецца пладародны пласт глебы. У мэтах недапушчэння палаў мы разаслалі су-б’ектам гаспадарання інфармацыйныя лісты, у якіх указалі і меры адказнасці за выяўленыя факты палаў. А штрафы, трэба сказаць, немалыя – за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, пожні і пажніўных рэшткаў на палях вінаваты можа атрымаць штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. – Калі шчыра, жорстка караеце за парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства? – Аб’ектыўна, сур’ёзныя пакаранні прымяняюцца толькі да сур’ёзных парушальнікаў. А да таго праводзіцца вялікая прафілатычная работа, заўсёды даецца шанс выправіць сітуацыю. Перад складаннем пратаколаў даюцца прадпісанні, рэкамендацыі. У многіх выпадках яны даюць плён, але здараюцца і ігнараванні. Так, па фактах выяўленых парушэнняў да адміністрацыйнай адказнасці ў мінулым годзе былі прыцягнуты 15 юрыдычных, 82 службовыя і 2 фізічныя асобы. Накладзена штрафаў на суму звыш 14 тысяч рублёў. І каб пазбегнуць такіх непрыемнасцяў, варта толькі, адзін раз навёўшы на сваіх тэрыторыях парадак, яго пастаянна падтрымліваць. І тады і нервы будуць на месцы, і грошы, і на душы будзе прыемна ад сузірання навакольнай прыгажосці. Гутарыў Дзмітрый БЯЛЬКО. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты год у краіне абвешчаны Годам малой радзімы. Прыярытэтным напрамкам у дзейнасці грамадства, арганізацый і прадпрыемстваў з’яўляецца навядзенне парадку на...
|
|