У Расіі школьнік граў у спектаклі Атэла і ледзь не забіў сябе кінжалам
28.04.2018 18:06
—
Разное
|
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў У расійскім Іванаве школьнік параніўся кінжалам падчас спектакля. Дзесяцікласнік выконваў ролю Атэла і ў сцэне, дзе герой здзяйсняе самагубства, схапіўся за зброю, якая выявілася не бутафорскай. Як паведамляюць расійскія СМІ, інцыдэнт здарыўся 23 красавіка ў Іванаўскім дзяржаўным універсітэце падчас “Шэкспіраўскіх чытанняў”. Там школьнікі ставілі ўрыўкі з “Караля Ліра” і “Атэла”. 16-гадовы хлопец ударыў сябе нажом, а потым схапіўся за бок. У школьніка пачаўся крывацёк і яго даставілі ў лякарню. Распачатая крымінальная справа па факце нанясення цяжкой шкоды здароўю. Як высветлілі следчыя, сапраўдны кінжал на спектакль прынесла настаўніца хлопца. Навошта яна гэта зрабіла, пакуль не вядома. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў У расійскім Іванаве школьнік параніўся кінжалам падчас спектакля. Дзесяцікласнік выконваў ролю Атэла і ў сцэне, дзе герой... |
|