Спаборніцтвы. 21.by

Спаборніцтвы

29.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

280418e

Сяргей Лютэр шчыруе аператарам па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы на МТФ «Жацерава» аднайменнага таварыства. Ён даглядае цялят ад нараджэння і да двухмесячнага ўзросту. Работа карпатлівая, бо вырасціць здаровых цялят няпроста, патрэбна не толькі старанне, а таксама ўменне і пастаянны клопат пра іх. Немалаважна ў данай прафесіі і цярпенне, бо маленькія гадаванцы патрабуюць да сябе павышанай увагі. Сяргей Юр’евіч з абавязкамі сваімі спраўляецца, атрымлівае 800-грамовыя сярэднясутачныя прывагі жывёлы. Працуе ён разам з жонкай Марынай Іванаўнай. Умовамі працы задаволены.

 

«ЗАЛУЖЖА» НЕ САСТУПАЕ ЛІДАРСТВА

Па выніках работы за тры месяцы бягучага года самы высокі паказчык па надоях малака ад каровы ў жывёлаводаў МТФ «Залужжа» ААТ «Агранёманскі». Работнікі фермы нарошчваюць вытворчасць прадукцыі і не здаюць занятай пазіцыі, яны атрымалі ў сярэднім ад кожнай рагулі 2460 кілаграмы малака, прыбаўка склала 798 кілаграмаў. На другім, трэцім, пятым і шостым месцах – рупліўцы МТФ «Целяхі», «Цэнтр», «Церабейнае» і Пруды» ТАА «СЖК «Налібакі» з вынікамі 2200, 2161, 2084 і 2016 кілаграмаў. Працаўнікі МТФ «Вялікі Двор» аднайменнага таварыства на чацвёртай прыступцы з паказчыкам 2117 кілаграмаў. На сёмай пазіцыі працаўнікі МТФ «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа», якія маюць вынік 1955 кілаграмаў. Восьмае, дзявятае і дзясятае месцы – за стараннымі работнікамі МТФ «Засулле», «Ячонка» і «Зарэчча», надой склаў 1938, 1894 і 1816 кілаграмаў. Па-ранейшаму ўслед за лідзіруючай дзясяткай ідуць жывёлаводы МТФ «Жыгалкі» ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і «Жацерава» аднайменнага таварыства, якія маюць паказчыкі 1762 і 1723 кілаграмы. Прыбаўляюць працаўнікі МТФ «Шахноўшчына» (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»), МТК «Вішнявец» ААТ «Вішнявецкі-агра» і МТФ «Казейкі» ААТ «Агранёманскі», надой адпаведна склаў 1669, 1666 і 1642 кілаграмы.

 

ЗВЫШ ДЗВЮХ ТЫСЯЧ КІЛАГРАМАЎ

Двадцаць шэсць аператараў машыннага даення, з якіх адзінаццаць з ТАА «СЖК «Налібакі», па выніках работы за першы квартал надаілі ад кожнай каровы звыш дзвюх тысяч кілаграмаў малака. Гэтыя руплівыя жывёлаводы атрымаюць у канцы года ад 8 да 10 тысяч кілаграмаў малака ад каровы. Па-ранейшаму лідзіруюць нястомныя працаўніцы МТФ «Залужжа» ААТ «Агранёманскі» – Людміла Зянько, Тамара Патапава і Іна Дзядовіч, якія маюць паказчыкі адпаведна 2612, 2506 і 2424 кілаграмы. На пятай пазіцыі іх каляжанка Нона Філіна з вынікам 2305 кілаграмаў і самай высокай прыбаўкай – 874 кілаграмы. На чацвёртай прыступцы Алена Гаптар з ТАА «СЖК «Налібакі», якая надаіла 2309 кілаграмаў, з шостага па дзявятае месцы займаюць яе калегі Наталля Банадысева, Ганна Саланкевіч, Святлана Бабрыковіч і Вольга Гафурава, на рахунках якіх 2304, 2292, 2262 і 2227 кілаграмаў. Замыкае дзясятку мацнейшых Таццяна Чэмка з ААТ «Каганец», якая мае паказчык 2215 кілаграмаў.

У ліку лепшых – Аксана Маліноўская, Алена Рубін (ААТ «Каганец»), Галіна Чыжэўская, Ірына Трубіш, Алеся Дубіцкая, Жанна Калпак, Фаіна Гарбацэвіч, Святлана Рынкевіч (ТАА «СЖК «Налібакі»), Людміла Марзалюк, Наталля Васечка, Алена Швагерус, Наталля Хмель, Таццяна Ціменка (ААТ «Вялікі Двор»), Алена Арцюховіч (ААТ «Жацерава»), Ніна Зяньковіч, Лідзія Рымашэўская (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»).

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Лютэр шчыруе аператарам па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы на МТФ «Жацерава» аднайменнага таварыства. Ён даглядае цялят ад нараджэння і да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика