1 мая под девизом «Охрана труда: молодые работники особенно уязвимы»
30.04.2018
—
Разное
|
>
Сёлета Сусветны дзень аховы працы праходзіць пад дэвізам «Ахова працы: маладыя работнікі асабліва ўразлівыя». Шматлікія арганізацыі скіруюць намаганні на недапушчэнне выкарыстання працы малалетніх. МЕРАПРЫЕМСТВЫ, якія пройдуць 28 красавіка і ў Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай — 12 чэрвеня — аб’яднаюцца ў кампаніі пад лозунгам «Бяспека і здароўе новага пакалення». Мэта яе — абарона працоўных правоў і забеспячэнне бяспечных умоў працы для моладзі; прыняцце мер па забароне і ліквідацыі розных форм дзіцячай працы. Права на бяспечную і здаровую працу маюць усе, у тым ліку і самыя маладыя (15-24 гады). Іх у агульнай колькасці работнікаў больш за 15%. Ва ўсім свеце ў розных сферах заняты 541 мільён юнакоў і дзяўчат. Сярод такіх работнікаў узровень вытворчага траўматызму на 40% вышэйшы, чым у старэйшых. Гэта звязана з рознымі фактарамі: нізкая прафесійная кваліфікацыя, няма працоўнага вопыту. Таму многія ўладкоўваюцца на пасады пачатковага ўзроўню ці незапатрабаваныя з-за маленькага заробку, празмернай працягласці працоўнага часу, небяспечнага характару работы.
Фота для ілюстрацыі. галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета Сусветны дзень аховы працы праходзіць пад дэвізам «Ахова працы: маладыя работнікі асабліва ўразлівыя». Шматлікія арганізацыі скіруюць намаганні на...
|
|