Настальгія аб мінулым. 21.by

Настальгія аб мінулым

01.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мае “першамаі” пачаліся тады, калі я была яшчэ зусім маленькай. На жаль, у нашай вёсцы вялікіх святочных дэманстрацый не было, але ж назаўсёды запомнілася, як бацькі распавядалі аб тым, якое вялікае значэнне надавалася гэтаму святу ў савецкі перыяд. Можа зараз яно і не святкуецца гэтак шырока, але ўсё ж такі 1 Мая застаецца значным днём для ўсіх.

А якімі ўспамінамі могуць падзяліцца жыхары нашага раёна?
Віктар КАРОТЧЫКАЎ, інспектар Энерганагляду:



– Мы заўсёды з задавальненнем хадзілі на першамайскія дэманстрацыі, а ў руках з гонарам неслі шары і сцягі. Свята працы заўсёды суправаджалася нашым адзінствам, добрым настроем і гучнымі лозунгамі. А яшчэ ў школьныя гады ў гэты дзень мы з сябрамі хадзілі ў паходы, сядзелі ля кастрышча, елі печаную бульбу і спявалі песні пад гітару.
Уладзімір КАЗЛОЎ, ветэран працы:



– Раней гэта былі масавыя мерапрыемствы, на плошчы збіралася шмат людзей. Усё было настолькі прыгожа і святочна, што добры настрой трымаўся яшчэ вельмі доўга. Асабліва мне падабаўся парад тэхнікі: усе арганізацыі рыхтаваліся, упрыгожвалі яе. Памятаю, было вельмі ганарова ісці ў калоне першымі.
Ірына КРАСНАГОРСКАЯ, пенсіянерка:



– Я працавала настаўніцай і на дэманстрацыі заўсёды хадзіла з вучнямі. Дзеці ў гэты дзень былі па-асабліваму прыбраныя, у руках неслі гваздзікі, шары, сцягі. На плошчы цэлы дзень гучала музыка, было цікава. Таму аб гэтым свяце ў мяне і да сённяшняга часу засталіся вельмі прыемныя ўражанні. А як хацелася б зараз вярнуць былую маштабнасць святкавання Першамая…
Алена ЧЭКАН. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мае “першамаі” пачаліся тады, калі я была яшчэ зусім маленькай. На жаль, у нашай вёсцы вялікіх святочных дэманстрацый не было, але ж назаўсёды...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика