Военнослужащие Осиповичского гарнизона отправились на учения в Казахстан
02.05.2018
—
Разное
|
Для ваеннаслужачых 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады паездкі на значныя адлегласці і замежныя палігоны — справа звыклая. Вось і днямі падраздзяленні рэактыўшчыкаў і 465 ракетнай брыгады зноў “на чамаданах”… Сумесныя вучэнні з баявымі пускамі ракетных войск і артылерыі Казахстана і Беларусі плануецца правесці ў пачатку мая. Каб трапіць у кропку прызначэння, асіпаўчанам патрэбен дзесьці тыдзень на дарогу ў адзін бок. Але ехаць ёсць дзеля чаго: палігон у раёне возера Балхаш значна перавышае наш па памерах і дазваляе без перашкод выкарыстоўваць на ўсю моц гонар беларускага ваенпрама РСЗА “Паланез” і правераныя часам ракетныя комплексы “Точка”. У своеасаблівае падарожжа асабовы склад і тэхніка адправіліся па чыгунцы. Пагрузка баявых машын заняла каля сутак, і перад адпраўкай парады і пажаданні ракетчыкам і рэактыўшчыкам выказаў камандзір 336 рэабр палкоўнік Аляксандр Цішкевіч. Усе прайшлі адпаведны інструктаж, атрымалі апошнія інструкцыі. Завітаў да ваенных і настаяцель Крыжа-Уздзвіжанскага храма протаіерэй Аляксандр Кісялёў, які па традыцыі блаславіў армейцаў на ратныя подзвігі. Марыя ТАЛЕЙКА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для ваеннаслужачых 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады паездкі на значныя адлегласці і замежныя палігоны — справа звыклая. Вось і днямі падраздзяленні... |
|