П'яны кіроўца легкавіка ў Мінску ўрэзаўся ў аўто і тралейбус. 21.by

П'яны кіроўца легкавіка ў Мінску ўрэзаўся ў аўто і тралейбус

03.05.2018 13:27 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота АДАІ Першамайскага раёна Мінска

У Мінску п'яны кіроўца легкавіка пратараніў аўто і тралейбус. Здарэнне адбылося 3 траўня каля 9.30 на вуліцы Астрашыцкай, перадае БЕЛТА са словаў старшага інспектара па агітацыі і прапагандзе АДАІ Першамайскага раёна Мінска Аксаны Мяхедка.

Кіроўца Peugeot 207 ехаў з боку праспекта Незалежнасці і на вуліцы Астрашыцкай сутыкнуўся з Honda. Пры гэтым кіроўцы не спыніўся, а паехаў далей. На скрыжаванні вуліц Астрашыцкай і Гінтаўта пры павароце направа аўтамабіль урэзаўся ў тралейбус, які стаяў на чырвоны сігнал святлафора.

Як кажуць у ДАІ, тралейбус толькі выехаў з дэпо, у ім былі кіроўца і два кантралёры. Яны разам з відавочцам не далі парушальніку ўцячы і выклікалі ДАІ. Медагляд паказаў, што ў крыві кіроўцы Peugeot было 3,4 праміле алкаголю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота АДАІ Першамайскага раёна Мінска У Мінску п'яны кіроўца легкавіка пратараніў аўто і тралейбус. Здарэнне адбылося 3 траўня каля 9.30 на вуліцы Астрашыцкай,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика