Дань уважения отдали работникам Миорщины
03.05.2018
—
Разное
|
>
Напярэдадні першамайскага свята ў райцэнтры аднавілі раённую Дошку гонару. На ёй з’явіліся фотаздымкі чатырнаццаці прадстаўнікоў вытворчай і сацыяльнай сферы, дзесяць найменняў калектываў з прозвішчамі кіраўнікоў, якія па выніках дзейнасці за 2017 год дасягнулі высокіх паказчыкаў, унеслі важкі ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці, аховы здароўя, адукацыі, культуры, мясцовага самакіравання. За майстэрства і адданасць справе лепшым у сваёй галіне падзякавалі на ўрачыстасці 28 красавіка.' Традыцыйная цырымонія занясення на раённую Дошку гонару ўпісала новую старонку ў летапіс сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёршчыны, якая, са слоў старшыні райвыканкама Ігара Кузняцова, становіцца багацей дзякуючы розуму і рукам яе жыхароў. Вітаючы перадавікоў, Ігар Валер’евіч падкрэсліў, што добрасумленная праца застаецца галоўным рэсурсам росквіту роднага краю. Дзякуючы тым, хто да справы ставіцца з душой, жыццё імкліва папаўняецца новымі падзеямі і датамі. У час уручэння кветак і дыпломаў райвыканкама пажаданне кожнаму — быць здаровымі, імкнуцца да новых поспехаў.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. Наталія СТАНКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні першамайскага свята ў райцэнтры аднавілі раённую Дошку гонару. На ёй з’явіліся фотаздымкі чатырнаццаці прадстаўнікоў вытворчай і сацыяльнай сферы,...
|
|