Суддзя не дапусціў сведкаў блогера сведчыць у судзе - фото. 21.by

Суддзя не дапусціў сведкаў блогера сведчыць у судзе - фото

04.05.2018 06:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

3 траўня ў судзе Ленінскага раёна г Брэста суддзя Каліна Святаслаў Яўгеневіч разгледзеў скаргу Вядомага блогера Сяргея Пятрухіна на пастанову намесніка начальніка Ленінскага РАЎС г Брэста Самасюка, які пакараў блогера Пятрухіна 8 базавымі паводле арт. 17.3 КаАП.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news55276.php

Суддзя не дапусціў сведкаў блогера сведчыць у судзе

Нагадаем, 23 сакавіка блогер быў затрыманы пры ўваходзе ў пад'езд дома, дзе пражывае.

Сяргей Пятрухін лічыць, што гэта было не звычайнае затрыманне, а міліцэйская спецаперацыя, з выкладаннем у сеціва відэа з камер назірання “Лазні”, дзе ён адпачываў і піў піва.

На пачатку пасяджэння Пятрухін заявіў адвод суду бо не давярае беларускім судам.

Другое хадайніцтва дапытаць сведкаў з боку блогера суд адхіліў. Блогер напалягае на адводзе суддзі, бо той пазбаўляе яго Права на абарону.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news55276.php

Суддзя не дапусціў сведкаў блогера сведчыць у судзе

Пасля перапынку суддзя адхіліў адвод суду.

Сведка міліцыянт, які прадстаўляў інтарэсы Ленінскага РАЎС г. Брэста, адмовіўся гучна назваць прозвішча. Пасля неаднаразовых патрабаванняў блогера: “Я ніколі не бачыў гэтага прадстаўніка РАЎС” суддзя зачытаў даверанасць прадстаўленую суду. Прозвішча сарамлівага маёра - Кажэнка Андрей Віктаравіч.

Пятрухін запярэчыў абвінавачванням міліцыянтаў, сцьвярджаў, што яго абалгалі супрацоўнікі міліцыі, каб не дапусціць ягонага ўдзелу ў масавым мерапрыемстве 25 сакавіка: “Доказаў што я абражаў грамадзкую нраўственнасць у матэрыялах справы няма, рэгістратар міліцыянты “забылі” ўключыць, таму пастанову трэба адмяніць а справу спыніць”, - кажа блогер і працягвае:

“Намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Самасюк аддаў загад сваім падначаленым правесці спецаперацыю з мэтай маёй дыскрэдытацыі., таму што я асвятляю падзеі звязаныя з будовай акумулятарнага завода.

Вы, суддзя, не дапусцілі маіх сведкаў. Як я буду бараніцца, вы пазбаўляеце мяне права на абарону. Самі ж міліцыянты доказаў не маюць, толькі галаслоўныя сведчанні. Словы супраць словаў – фактаў няма!”

Сяргей Пятрухін папрасіў суд абвесціць перапынак, каб далучыць пісмовыя сведчанні ссведкаў са свайго боку.Пасля перапынку суддзя далучыў сведчанні сведкаў, якіх не дапусцілі ў працэс, і адразу агучыў пастанову:


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news55276.php

Суддзя не дапусціў сведкаў блогера сведчыць у судзе

“Пастанову намесніка начальніка Ленінскага РАЎС г. Брэста Самасюка пакінуць без зменаў, а скаргу без задавальнення”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3 траўня ў судзе Ленінскага раёна г Брэста суддзя Каліна Святаслаў Яўгеневіч разгледзеў скаргу Вядомага блогера Сяргея Пятрухіна на пастанову намесніка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика